У Цэнтральным судзе Менску пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы менчука Віктара Шаршуна, якога ў лютым затрымалі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на бальконе ўласнай кватэры. Цяпер яго абвінавачваюць у зьнявазе міліцыянтаў падчас затрыманьня.
Падзеі адбываліся 8 лютага, але міліцыянт Ігар Каралькоў чамусьці сказаў у судзе, што гэта было 9 лютага. Затое сьведка ўпэўнена згадаў, што Віктар Шаршун нібыта хапаў міліцыянтаў за рукі, брыдкасловіў, прысядаў і на дадатак пырснуў міліцыянтам у вочы сьлезацечным газам. Адвакат запытаўся ў міліцыянта Каралькова: чаму да матэрыялаў справы не прыкладзены ў якасьці рэчавага доказу балёнчык ад газу, якім нібыта абараняўся Віктар Шаршун? Сьведка заявіў, што пра лёс балёнчыка ня ведае. Другі міліцыянт, Верашчака, які мог бы даць паказаньні пра гэтыя падзеі, у суд не зьявіўся, назваўшыся хворым. Чалавека ў цывільным, які разам зь міліцыянтамі прыйшоў да кватэры Віктара Шаршуна, у суд увогуле не выклікалі.
Што адбылося ўвечары 8 лютага ў доме Віктара Шаршуна на бульвары Тараса Шаўчэнкі, паводле гаспадара кватэры? Каля 7 гадзіны вечара пачуўся званок у дзьверы, згадвае Віктар Шаршун. Праз вочка гаспадар убачыў чалавека ў цывільным і таму адчыніў дзьверы. На лесьвічнай пляцоўцы разам зь невядомым стаялі яшчэ тры міліцыянты. «У вас на бальконе знаходзіцца незарэгістраваная сымболіка. Прыбярыце!» — гэткі загад, паводле Віктара Шаршуна, ён пачуў ад міліцыянтаў і паспрабаваў зачыніць дзьверы, але госьці дзьверы заблякавалі. Далей, паводле міліцыянтаў, Шаршун пырснуў ім у вочы з газавага балёнчыка. Абвінавачаны ў супраціве міліцыі гэтага не прызнае:
«Аказваць супраціў тром міліцыянтам і аднаму супрацоўніку ў цывільным, які нібыта з ЖЭСу, было немагчыма. Пасьля таго як да мяне ўжылі фізычную сілу і надзелі кайданкі, я ня мог нешта рабіць, за нешта хапацца. Лаяцца таксама — я ўвогуле ня лаюся, нават на сваіх сабак. Таму — гэта хлусьлівыя паказаньні».
У судзе адвакат Віктара Шаршуна зьвярнуў увагу на тое, што ў копіі пратаколу, якую выдалі на рукі абвінавачанаму, няма аднаго запісу, які ёсьць у пратаколе ў матэрыялах справы. «Гэты запіс зроблены іншай рукой», — мяркуе адвакат. Сьведка, участковы Ільля Бугор, які афармляў паперы адносна дзеяньняў Віктара Шаршуна, ня змог уцямна патлумачыць суду, адкуль узяўся гэты запіс. У выніку судзьдзя Валер Есьман перанёс заканчэньне суду на нявызначаны тэрмін, за які міліцыя мусіць выправіць сабраныя на Віктара Шаршуна дакумэнты. Сам абвінавачаны мяркуе, што дакумэнты былі сфальшаваныя і «зараз памылкі будуць зачышчацца».
Які лёс бел-чырвона-белага сьцяга, што вісеў на бальконе Віктара Шаршуна? Вось што пра гэта вядома гаспадару сьцяга:
«Сьцяг забралі супрацоўнікі міліцыі. Яны загадалі суседцы зайсьці ў кватэру, зьняць сьцяг і аддаць ім. Каб самім не сьвяціцца ў кватэры. Хоць я і прасіў яе пакінуць сьцяг дома, але яна загад міліцыянтаў выканала».
Адзначу, што бел-чырвона-белы сьцяг, які стаў прычынай канфлікту, у матэрыялах справы ніяк не фігуруе. Паводле міліцыянтаў, якія затрымлівалі Віктара Шаршуна, яны прыйшлі ў ягоную кватэру пасьля сыгналу з ЖЭСу. Нібыта жыхар затапляе суседзяў зьнізу, а сьлесары ня могуць прайсьці ў ягоную кватэру, каб паправіць зламанае.

Аказваць супраціў тром міліцыянтам і аднаму супрацоўніку ў цывільным, які нібыта з ЖЭСу, было немагчыма