«Значны прыклад, што ўсялякі супраціў, усялякі сэпаратызм улада на законнай падставе можа прыціснуць і паставіць усё на законнае месца. Гэта вельмі важна для іншых рэгіёнаў. Калі б такія працэсы адбываліся на тэрыторыі Расеі, як бы паводзілі сябе расейскія ўлады?! Няма ніякага сумневу. Бо калі Чачня пачала праводзіць мірны працэс і аддзяляцца, вядома, чым гэта скончылася».
Карэспандэнт: «У Расеі вельмі хутка справіліся б з сэпаратыстамі, але чаму гэта не ўдаецца ва Ўкраіне?»
Грыб: «Я думаю, што ўлады Ўкраіны хочуць пазьбегнуць міжнароднага канфлікту, дасягнуць як мага меншай колькасьці ахвяр з боку цывільнага насельніцтва. Гэта ж вельмі важна. Сэпаратысты ў гэтых рэгіёнах нічога сур’ёзнага не ўяўляюць для Міністэрства абароны, для Міністэрства ўнутраных спраў і іншых сілавікоў. Вызваліць гэтыя гарады вялікай цяжкасьці няма. Але пры гэтым могуць пацярпець людзі, якія да гэтага не датычныя. І гэта вельмі непрыемна для ўсялякай улады, а тым больш майданнай».
Карэспандэнт: «Ці ўмяшаецца Расея ў гэты канфлікт?»
Грыб: «Расея зацікаўленая ў нестабільнасьці на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Чым больш нестабільная Ўкраіна, тым лягчэй ёй дыктаваць свае ўмовы і лягчэй зь ёй дамаўляцца адносна Крыму і іншых пытаньняў. А тое, што яна мае нейкія намеры далучыць да сябе гэтыя паўднёва-ўсходнія рэгіёны Ўкраіны, то гэта зусім ня так. Я думаю, яны ёй сёньня не патрэбныя і не пад сілу».