Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўкраіны выставілі ўльтыматум тэрарыстам у Славянску


Штаб антытэрарыстычнай апэрацыі зьвярнуўся да кіраўнікоў «тэрарыстычнай групы, якая захапіла Славянск», з ультыматыўным патрабаваньнем выдаць усіх закладнікаў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў горадзе.

Пра гэта паведамляе дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, піша Еспресо.TV.

«У выпадку нявыдачы закладнікаў органы сьледзтва і пракуратуры будуць патрабаваць ад суду прызначыць верхаводам тэрарыстаў максымальныя тэрміны зьняволеньня без уліку якіх-колечы зьмякчальных акалічнасьцяў», — папярэдзілі ў МУС.

Штаб антытэрарыстычнай апэрацыі прапануе шараговым баевікам добраахвотна здавацца ў палон антытэрарыстычным сілам і здаваць сваю незаконна захопленую зброю:

«У выпадку добраахвотнай здачы ў палон шараговых баевікоў, якія ня зьдзейсьнілі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, ім гарантуецца бясьпека і хадайніцтва органаў сьледзтва і пракуратуры. Сыгнал для добраахвотнай здачы ў палон — белая павязка на галаве і зброя, прыведзеная ў небаявы рэжым ствалом уверх», — паведамілі ў МУС Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG