Устаноўлена, што 17 красавіка Бэзьлер (пазыўны Бэс) паставіў задачу начальніку самаабвешчанай міліцыі Горлаўкі «нэўтралізаваць» Рыбака, які спрабаваў усталяваць дзяржаўны сьцяг Украіны на будынку Горлаўскай РГА.
Адначасова, перадае УНІАН, Бэзьлер даў указаньне сябру сваёй групы, вайскоўцу Ўзброеных сіл Расеі выкрасьці Рыбака, пасадзіць у аўтамабіль і вывезьці ва ўмоўленае месца, дзе прымяніць да яго меры фізычнага ўзьдзеяньня.
Сам Бэзьлер асабіста плянаваў паехаць у месца, дзе ўтрымліваўся Рыбак.
Далей, як распавялі ў СБУ, па ўказаньні «Стралка» (Ігара Стралкова) Рыбак быў дастаўлены ў штаб сэпаратыстаў у Славянску, дзе зь ім асабіста меўся пагутарыць Стралкоў.
Устаноўлена таксама, што 20 красавіка Стралкоў асабіста даў указаньне самаабвешчанаму мэру Славянска Вячаславу Панамарову вывезьці са штабу цела забітага Рыбака, што той і выканаў.
СБУ адзначае, што грамадзяніна Расеі Ігара Іванавіча Стралкова абвясьцілі ў вышук.
Адносна яго распачата крымінальная вытворчасьць па факце арганізацыі наўмыснага забойства і ўчыненьня дзеяньняў на шкоду сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці Ўкраіны, правядзеньня дывэрсійна-падрыўной дзейнасьці, а таксама арганізацыі масавых хваляваньняў на тэрыторыі ўсходніх абласьцей Украіны.
Ён афіцэр Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі і памочнік па сілавых пытаньнях самаабвешчанага прэм’ер-міністра Крыму Аксёнава.
У Крыме Стралкоў адказваў за захоп ваенных частак і органаў улады і кіраваньня, прымаў удзел у допытах украінскіх вайскоўцаў і ў вярбоўцы ўкраінскіх грамадзян у Крыме.
На пачатку красавіка Стралкоў атрымаў загад наўпрост з Масквы распачаць маштабную дывэрсійную апэрацыю на мацерыковай частцы Ўкраіны, у прыватнасьці ў Данецкай і Луганскай абласьцях.
Грамадзянін Расеі Ігар Бэзьлер служыў у ГРУ Генштабу УС РФ, падпалкоўнік. Быў накіраваны ва Ўкраіну.
У лютым 2014 году супрацоўнікі ГРУ Расеі аднавілі сувязь з Бэзьлерам. Каб выконваць іхнія ўказаньні, ён выехаў у Крым, дзе браў удзел у сілавых акцыях па захопу вайсковых часьцей, органаў улады і кіраваньня. У красавіку 2014 году Бэзьлер на заданьне расейскай ваеннай выведкі ў складзе дывэрсійнай групы браў удзел у захопе будынка УСБУ ў Данецкай вобласьці, а пазьней у захопе райаддзелу МУС Украіны ў Горлаўцы, перадае «Ўкраінская праўда».
22 красавіка ў Славянску было знойдзена цела дэпутата Горлаўскага гарсавету Ўладзімера Рыбака са сьлядамі катаваньняў.
Рыбак актыўна выступаў супраць сэпаратыстаў.
Таксама ў Славянску прарасейскія актывісты ўтрымліваюць супрацоўніка канала Vice News, амэрыканскага журналіста Саймана Астроўскага.