«Прычына сьмерці абодвух загінулых — камбінаваная траўма цела з прычыны катаваньняў, з наступным ўтапленьнем яшчэ жывых пацярпелых, якія былі ў непрытомнасьці», — паведамляюць у МУС.
Заяву аб выкраданьні дэпутата зарэгістравалі 17 красавіка сьледчыя Горлаўкі. У той дзень Уладзімер Рыбак актыўна ўдзельнічаў у мітынгу «За адзіную Ўкраіну» перад будынкам Горлаўскага гарсавету. Перад выкраданьнем Рыбак спрабаваў прайсьці ў гарвыканкам, каб зьняць сьцяг так званай «Данецкай народнай рэспублікі», але на ўваходзе ў будынак у яго ўзьнік канфлікт з прадстаўнікамі самаабароны.
Па словах сьведкі, які падаў заяву аб выкраданьні Рыбака, яго выкралі каля 18.00 на праспэкце Перамогі ў Горлаўцы. Відавочца паведаміў, што дэпутата сілай пасадзілі ў аўтамабіль і павезьлі ў невядомым кірунку чацьвёра мужчын у камуфляжнай форме і ў масках.
У ходзе вышуку ў інтэрнэце быў знойдзены відэазапіс падзеяў 17 красавіка, які пацьвярджае паказаньні відавочцы.
Па дадзеных сьледзтва, да катаваньняў і забойства гэтых людзей датычныя прадстаўнікі сэпаратысцкай групоўкі, якая захапіла будынак СБУ ў горадзе Славянску.
Вось што напісаў пра Ўладзімера Рыбака ў сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў:
«Дэпутат Горлаўскага гарсавету Ўладзімер Рыбак быў удзельнікам майго апошняга эфіру на Еспресо TV. Казаў пра разбэшчанасьць дывэрсантаў, бязьдзейнасьць праваахоўных органаў. І заклікаў людзей не баяцца, выходзіць, сказаць сваё слова. Яго забіла ня толькі чужая краіна, якая засылае да нас дывэрсантаў і купляе тэрарыстаў. І ня толькі параліч праваахоўнай сыстэмы Данбаса, які ўсё яшчэ застаецца алігархічнай апрычнінай. Яго забіла абыякавасьць землякоў, якія ніяк не могуць зразумець, што яны — ня прыгонныя алігархаў, якіх можна падарыць новаму маскоўскаму пану як бясплатную нагрузку да шахтаў і заводаў. Яны — грамадзяне. І будучыня іх краю і іх дзяцей залежыць ад іх. Уладзімер Рыбак аддаў жыцьцё за гэту будучыню. Сьветлая памяць...»