Яго вінавацяць у злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. На ягоную маёмасьць накладзены арышт. Пра само ж прадпрыемства дрэваапрацоўкі афіцыйныя крыніцы згадваюць найчасьцей тады, калі яго наведваюць кантралёры, штораз выяўляючы тыя ці іншыя хібы. Гучаць пагрозы на адрас кіраўніцтва, якое не пасьпявае мадэрнізаваць вытворчасьць.
Паводле Сьледчага камітэту, за час кіраўніцтва Ўладзімера Майка прадпрыемства непрадумана набывала абсталяваньне, якое потым прастойвала. Акрамя таго, на рахункі замежных арганізацыяў неабгрунтавана пералічваліся сродкі за нібыта выкананыя працы.
«У выніку ўсіх неправамерных дзеяньняў былога генэральнага дырэктара страты таварыству нанесеныя ў асабліва буйным памеры — на больш як 180 тысяч эўра», — зазначаюць у Сьледчым камітэце.
У сьнежні 2013 году Ўладзімер Майко, як паведамлялася, кампэнсаваў частку нанесеных прадпрыемству стратаў, сплаціўшы гатоўкай 200 мільёнаў рублёў. Гэта, аднак, не ўратавала яго ад крымінальнага перасьледу. Як стала вядома днямі, на маёмасьць былога генэральнага дырэктара наклалі арышт. Асабістую маёмасьць былога кіраўніка прадпрыемства ацанілі ў 2 мільярды рублёў.
У афіцыйных паведамленьнях ня згадваецца пра лёс самога Ўладзімера Майко — ці арыштаваны ён, ці на волі. У прыватных гутарках фандокаўцы кажуць, што ён нібыта хаваецца ў Маскве. У Сьледчым камітэце гэта, аднак, абвяргаюць:
«У адносінах да Майка абрана мера стрыманьня — пад асабістае паручальніцтва. Я вось толькі што гаварыла са сьледчым, і ён быў на допыце», — запэўніла супрацоўніца сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці. Паводле яе, абвінавачаны супрацоўнічае са сьледзтвам і дае паказаньні: «Праводзяцца пэўныя фінансава-эканамічныя экспэртызы. Расьсьледаваньне працягваецца».
Уладзімеру Майку пагражае ад 3 да 10 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Што да мадэрнізацыі «Фандока», то, паводле ўсё тых жа афіцыйных зьвестак, яна на прадпрыемстве адбываецца. Пры канцы 2013 году старшыня Дзяржкантролю Аляксандар Якабсон, тым ня менш, мусіў ахарактарызаваць сытуацыю зь ёй як нездавальняючую і загадаў да 20 студзеня навесьці парадак на прадпрыемстве. Ці ён наведзены, высьветліць не ўдалося.
Працаўнікі ня надта ахвотна гавораць пра сытуацыю на прадпрыемстве. Некаторыя наракаюць на невысокія заробкі, якія, паводле іх, не дацягваюць і да двух з паловай мільёнаў рублёў. Кажуць пра кепскія ўмовы працы і зьняважлівае стаўленьне начальства:
«Калі ў нас няма матэрыялу, ці ацяпленьня, ці асьвятленьня, то людзей трымаюць на працоўных месцах усю зьмену. Дамоў не адпускаюць. А потым абавязваюць прыходзіць у суботу, — апавядае адна зь незадаволеных работніц. — А калі ня выйдзеце, — працягвае яна, — то ў нас на Фандоку ўлюбёны выраз у начальства: „На звальненьне“. То бок людзей настолькі ўціскаюць, што ня лічаць іх за людзей».
Суразмоўніца ня верыць, што частыя візыты кантралёраў могуць выправіць сытуацыю. Калі прыяжджаюць кантралёры, то ўсё кепскае ад іх хаваюць, кажа яна:
«Усё падчышчаецца, падмываецца, падфарбоўваецца. Усё паказваецца ў лепшым сьвятле. Усё ў нас нібыта працуе. Пліты выстаўляем лепшыя, а астатнія хаваем».
Паводле працаўніцы, на «Фандоку» стабільна працуе толькі мэблевы цэх. Добра таксама працуе і фанэрны цэх.
Працаўніца кажа, што тое абсталяваньне, якое закуплялася за часамі кіраўніцтва Майка, складзіравалася на тэрыторыі прадпрыемства і выглядала як незапатрабаванае. А ўвагу на яго зьвярнулі, калі Лукашэнка асабіста заняўся дрэваапрацоўчай галіной.
Прадстаўнік адміністрацыі на просьбу спраўдзіць словы працаўніцы запрасіў наведаць прадпрыемства. І тады ўсё, маўляў, будзе патлумачана. Што да заробкаў, то было сказана наступнае: «З чым параўноўваць заробак? Заробак бывае розны! Калі праца кваліфікаваная, то зарплата адна, а калі некваліфікаваная, то іншая. Вы ж самі разумееце».
Юры Грынявецкі шмат год працуе ў бабруйскім лесатэхнічным каледжы. На пытаньне, ці з ахвотай ідуць працаваць на «Фандок» ягоныя гадаванцы, адказвае з сарказмам:
«Ага, бягуць туды за 2,5 мільёна з радасьцю. Вы ж разумееце, што ў двукосьсі «радасьць», — тлумачыць выкладчык.
«А куды ім падзецца, — працягвае ён. — Разьмяркоўваць жа іх некуды трэба. Вось тыя, хто год таму скончыў каледж, прыбягалі — прасілі дапамагчы знайсьці падпрацоўку».
Юры Грынявецкі прызнае, што навучальны працэс будучых спэцыялістаў дрэваапрацоўкі не адпавядае сучасным патрабаваньням і таксама вымагае мадэрнізацыі:
«Магу сказаць, што і каледж адсталы ў нас. Мы не даем тых ведаў, якія патрэбныя. Няма ў нас сучаснага абсталяваньня. Мы на пальцах усё паказваем. Майстэрня ёсьць, але яна не сучасная. Усё трэба мяняць, ведаеце», — канстатуе выкладчык каледжа.
Пытаньні мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі — пад асабістым кантролем Аляксандра Лукашэнкі. Летась за марудныя тэмпы мадэрнізацыі ён адхіліў ад пасады старшыню Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру. За прамінулы час было заведзена мноства крымінальных спраў супраць кіраўнікоў прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі.

У нас на Фандоку ўлюбёны выраз у начальства: „На звальненьне“