Чаму галоўнымі тэмамі сёньняшняга пасланьня Аляксандра Лукашэнкі стала абарона сувэрэнітэту і барацьба з карупцыяй? Ці стала больш зразумелай пазыцыя беларускага кіраўніка наконт Украіны? Ці можна сказаць, што Лукашэнка сапраўды баіцца наступу Расеі на беларускі сувэрэнітэт і робіць пэўныя захады супраць гэтай пагрозы? На гэтыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць палітычныя экспэрты Аляксандар Класкоўскі і Сяргей Чалы.
Цыганкоў: Выглядае, што асноўнай тэмай сёньняшняга выступу кіраўніка Беларусі стала абарона сувэрэнітэту. У той ці іншай форме Лукашэнка зьвяртаўся да гэтага цягам усёй прамовы і падчас адказаў на пытаньні. Чаму беларускі кіраўнік вымушаны завастраць на гэтым сваю ўвагу, ці сапраўды ён адчувае павелічэньне пагрозы з боку Расеі?
І сёньня ён увесь час манэўраваў паміж паліткарэктнасьцю і шчырасьцю, намагаючыся пры тым паказаць сябе моцным, незалежным кіраўніком. Таму, з аднаго боку, казаў, што выганіць усіх, хто сее панічныя чуткі пра захоп Беларусі Расеяй — а потым раптам кажа, што калі Пуцін увойдзе ў Беларусь, то, маўляў, яшчэ невядома, на чыім баку будуць ваяваць расейцы...
Цыганкоў: Аляксандар, вось якраз наконт гэтай фразы. Яна была зроблена ад адчаю ці гэта такі хітры ход у пазыцыі слабога, бо відавочна, што моц Беларусі ў любым аспэкце непрапарцыйная расейскай?
Класкоўскі: Так, я думаю, Лукашэнка цьвяроза ацэньвае суадносіны сілаў. І гэта такое папярэджаньне, якое ў пэўных сацыяльных колах называецца «кіданьнем пантоў». То бок ён дае зразумець, што гэта ня будзе для Крамля лёгкай прагулкай. Гэта ва Ўкраіне, маўляў, такі развал, што многія ва ўсходніх рэгіёнах сапраўды глядзяць на Расею з надзеяй і думаюць, што там ім будзе лепш жыць. У выпадку ж зь Беларусьсю яшчэ невядома, дзе лепшае жыцьцё, і звычайныя расейцы тройчы падумаюць, на чыім баку праўда. Лукашэнка папярэджвае, што і ў Расеі ня будзе такога адназначнага настрою, калі раптам Крэмль надумае ажыцьцяўляць нейкія варожыя дзеяньні супраць Беларусі.
Цыганкоў: Ці можна назваць гэтыя выказваньні Лукашэнкі гульнёй з Расеяй на мяжы фолу, ці ён адчувае сябе дастаткова ўпэўнена?
Чалы: Зьяўленьне тэмы абароны сувэрэнітэту цалкам лягічнае ў гэтай сытуацыі, бо гэта фактычна амаль адзіны аргумэнт, які можна выкарыстаць, каб закінуць у грамадзкую сьвядомасьць наступны тэзіс — у ваенны час усе павінны зьяднацца, незалежна ад таго, якія ў нас погляды. Цэласнасьць важнейшая за ўсё, і ў нас цяпер прэзыдэнт ваеннага часу, які абараняе сувэрэнітэт з усіх бакоў, і нікога лепшага за яго ў гэтай ролі няма.
Было сказана, што тая мадэль нацыянальных адносін, якая была пабудавана ў Беларусі, прывяла да таго, што расейцам у Беларусі лепш, чым у Расеі. І пры гэтым мы расейцамі ня сталі, мы «беларускія», як ён выразіўся. І гэта праўда, тут цяжка нешта запярэчыць.
Другі тэзіс — што цяпер «пятай калёнай» зьяўляюцца не агенты Захаду, а хутчэй групоўкі «заходнерусаў», якія адмаўляюць у існаваньні беларусам. І, фактычна, калі аб’яднаць гэта з тэзісам, што ніякага прыцісканьня расейскамоўных у нас няма — атрымліваецца, што Расеі няма за што зачапіцца ў Беларусі ў ейнай традыцыйнай рыторыцы, якую яна выкарыстоўвае, каб «адціскаць» чужыя тэрыторыі. Таму тут пытаньне ня ў тым, што ён будзе рабіць, «калі танкі прыйдуць», а ў тым, што ён загадзя спрабуе выбіць глебу з-пад расейскай аргумэнтацыі.
Цыганкоў: Ці наступяць усьлед за гэтай канстатацыяй нейкія дзеяньні супраць гэтай новай «пятай калёны»?
Чалы: Гэтыя групоўкі, пра якія мы гаворым, імкнуцца даволі ўважліва прыслухоўвацца да тых веяньняў, што зьяўляюцца ў вярхах. Я ня думаю, што супраць іх будуць рабіцца нейкія сур’ёзныя крокі — хутчэй, гэта проста жаданьне цыкнуць на іх. Тут вельмі вузкая мяжа, якую яму ня трэба пераходзіць. Але ён спрабуе ў самым зародку гэтыя спробы здушыць.
Цыганкоў: Ці стала больш зразумелай пазыцыя Лукашэнкі наконт Украіны? Кіраўнік Беларусі ўжо столькі разоў заяўляў, што выступае за цэласнасьць Украіны. Але што ён будзе рабіць, калі расейцы захопяць Данбас?
Класкоўскі: Я думаю, Лукашэнка ўсё ж спадзяецца, што Пуцін не адважыцца ўводзіць войскі. Бо і размах сэпаратысцкай актыўнасьці не такі, на які разьлічвалі аўтары адпаведных сцэнараў. Ну, і галоўнае — заходні ціск ужо адчуваецца ў Крамлі, гэта вялікія эканамічныя страты для Расеі. І, я думаю, Лукашэнка спадзяецца, што Пуцін задаволіцца Крымам.
Калі ж здарыцца горшае, то ў Лукашэнкі застануцца вельмі абмежаваныя магчымасьці лявіраваньня. Відавочна, што ён хоча і надалей балянсаваць ва ўкраінскім пытаньні. Ён працягвае шукаць апраўданьні дзеяньням Крамля, а зь іншага боку — паўтараюцца тэзы, што Ўкраіна павінна быць непадзельнай, і ня трэба ніякай фэдэралізацыі, і Турчынаў добры дзядзька. То бок — пазыцыя «і нашым, і вашым». Але межы гэтага балянсаваньня невялікія. Мы памятаем, як прайшло гэтае ганебнае галасаваньне ў ААН, і тое, што ён згадзіўся, каб расейскія самалёты ў Бабруйску знаходзіліся. Гэта паказвае, што занадта моцная залежнасьць ад Масквы, і калі што — то давядзецца ісьці ў яе рэчышчы.
Таму Лукашэнка вельмі шчыра жадае, каб не было эскаляцыі канфлікту. А тым часам ён здымае піяраўскія вяршкі, ведаючы, што беларускі абывацель запалоханы Майданам. І сёньня гэтыя ўказаньні КДБ прыціскаць усіх радыкалаў падаюць на спрыяльную глебу. То бок Лукашэнка сапраўды пачаў сваю перадвыбарчую кампанію.
Цыганкоў: Акрамя палітыкі, даволі шмат увагі было аддадзена праблеме карупцыі, ажно да нейкіх дробязных момантаў. Ці гэта было зьвязана зь перадвыбарчым аспэктам і галоўнай тэмай кампаніі можа стаць сувэрэнітэт, навядзеньне парадку і барацьба з карупцыяй?
Чалы: Ёсьць два моманты — чаму гэты аспэкт зьявіўся. З аднаго боку, з-за таго, што больш асабліва хвастацца няма чым. Усе абяцаньні, якія даваліся — былі праваленыя. Даводзіцца нават хітраваць, гаварыць, што паабяцаў 500 даляраў і даў 500 даляраў — хоць на самой справе да 2015 году былі паабяцаныя 1000 даляраў заробку.
Мадэрнізацыя, якая была паабяцаная ў леташнім пасланьні як спосаб вырашыць праблемы эканомікі — таксама правалена. Таму давялося вяртацца да адзінага, што калісьці працавала — гэта барацьба з карупцыяй.
Нібыта ўсё відавочна, хоць мне здаецца, што шырокамаштабны наступ на дырэктарскі корпус — гэта сыстэмная рэч. Яна зьвязана з тым, што стала зразумела — «унікальная беларуская мадэль» ня здольная падтрымліваць сацыяльную дзяржаву. З насельніцтвам неяк спраўляюцца, сацыяльную дзяржаву згортваюць. «Народзец», як высьветлілася, усё цярпіць, зь ім можна рабіць што заўгодна.
А вось сацыяльны кантракт зь мясцовымі ўладамі і дырэктаратам яшчэ пакуль ня быў перафарматаваны. Таму я думаю, што антыкарупцыйная рыторыка — гэта спосаб зьменшыць запатрабаваньні гэтых людзей і звузіць маштабы «дазволенай карупцыі».
Цыганкоў: Выглядае, што асноўнай тэмай сёньняшняга выступу кіраўніка Беларусі стала абарона сувэрэнітэту. У той ці іншай форме Лукашэнка зьвяртаўся да гэтага цягам усёй прамовы і падчас адказаў на пытаньні. Чаму беларускі кіраўнік вымушаны завастраць на гэтым сваю ўвагу, ці сапраўды ён адчувае павелічэньне пагрозы з боку Расеі?
Лукашэнка «кідае панты»
Класкоўскі: Вядома, Лукашэнка ўстрывожаны тымі падзеямі, што адбыліся вакол Украіны. Ён апошнія месяцы круціцца як вужака на патэльні, бо апынуўся ў вельмі далікатнай сытуацыі. З аднаго боку, ён найбліжэйшы вайскова-палітычны хаўрусьнік Расеі, зь іншага — зацікаўлены ў добрых дачыненьнях з Украінай. Таксама ж трэба захаваць твар, паказаць, што ён ня нейкая марыянэтка Крамля.І сёньня ён увесь час манэўраваў паміж паліткарэктнасьцю і шчырасьцю, намагаючыся пры тым паказаць сябе моцным, незалежным кіраўніком. Таму, з аднаго боку, казаў, што выганіць усіх, хто сее панічныя чуткі пра захоп Беларусі Расеяй — а потым раптам кажа, што калі Пуцін увойдзе ў Беларусь, то, маўляў, яшчэ невядома, на чыім баку будуць ваяваць расейцы...
Цыганкоў: Аляксандар, вось якраз наконт гэтай фразы. Яна была зроблена ад адчаю ці гэта такі хітры ход у пазыцыі слабога, бо відавочна, што моц Беларусі ў любым аспэкце непрапарцыйная расейскай?
Класкоўскі: Так, я думаю, Лукашэнка цьвяроза ацэньвае суадносіны сілаў. І гэта такое папярэджаньне, якое ў пэўных сацыяльных колах называецца «кіданьнем пантоў». То бок ён дае зразумець, што гэта ня будзе для Крамля лёгкай прагулкай. Гэта ва Ўкраіне, маўляў, такі развал, што многія ва ўсходніх рэгіёнах сапраўды глядзяць на Расею з надзеяй і думаюць, што там ім будзе лепш жыць. У выпадку ж зь Беларусьсю яшчэ невядома, дзе лепшае жыцьцё, і звычайныя расейцы тройчы падумаюць, на чыім баку праўда. Лукашэнка папярэджвае, што і ў Расеі ня будзе такога адназначнага настрою, калі раптам Крэмль надумае ажыцьцяўляць нейкія варожыя дзеяньні супраць Беларусі.
«У ваенны час усе павінны зьяднацца, незалежна ад таго, якія ў нас погляды»
Цыганкоў: Ці можна назваць гэтыя выказваньні Лукашэнкі гульнёй з Расеяй на мяжы фолу, ці ён адчувае сябе дастаткова ўпэўнена?
Чалы: Зьяўленьне тэмы абароны сувэрэнітэту цалкам лягічнае ў гэтай сытуацыі, бо гэта фактычна амаль адзіны аргумэнт, які можна выкарыстаць, каб закінуць у грамадзкую сьвядомасьць наступны тэзіс — у ваенны час усе павінны зьяднацца, незалежна ад таго, якія ў нас погляды. Цэласнасьць важнейшая за ўсё, і ў нас цяпер прэзыдэнт ваеннага часу, які абараняе сувэрэнітэт з усіх бакоў, і нікога лепшага за яго ў гэтай ролі няма.
Было сказана, што тая мадэль нацыянальных адносін, якая была пабудавана ў Беларусі, прывяла да таго, што расейцам у Беларусі лепш, чым у Расеі. І пры гэтым мы расейцамі ня сталі, мы «беларускія», як ён выразіўся. І гэта праўда, тут цяжка нешта запярэчыць.
Другі тэзіс — што цяпер «пятай калёнай» зьяўляюцца не агенты Захаду, а хутчэй групоўкі «заходнерусаў», якія адмаўляюць у існаваньні беларусам. І, фактычна, калі аб’яднаць гэта з тэзісам, што ніякага прыцісканьня расейскамоўных у нас няма — атрымліваецца, што Расеі няма за што зачапіцца ў Беларусі ў ейнай традыцыйнай рыторыцы, якую яна выкарыстоўвае, каб «адціскаць» чужыя тэрыторыі. Таму тут пытаньне ня ў тым, што ён будзе рабіць, «калі танкі прыйдуць», а ў тым, што ён загадзя спрабуе выбіць глебу з-пад расейскай аргумэнтацыі.
Цыганкоў: Ці наступяць усьлед за гэтай канстатацыяй нейкія дзеяньні супраць гэтай новай «пятай калёны»?
Чалы: Гэтыя групоўкі, пра якія мы гаворым, імкнуцца даволі ўважліва прыслухоўвацца да тых веяньняў, што зьяўляюцца ў вярхах. Я ня думаю, што супраць іх будуць рабіцца нейкія сур’ёзныя крокі — хутчэй, гэта проста жаданьне цыкнуць на іх. Тут вельмі вузкая мяжа, якую яму ня трэба пераходзіць. Але ён спрабуе ў самым зародку гэтыя спробы здушыць.
Цыганкоў: Ці стала больш зразумелай пазыцыя Лукашэнкі наконт Украіны? Кіраўнік Беларусі ўжо столькі разоў заяўляў, што выступае за цэласнасьць Украіны. Але што ён будзе рабіць, калі расейцы захопяць Данбас?
«Здымае піяраўскія вяршкі, ведаючы, што беларускі абывацель запалоханы Майданам»
Класкоўскі: Я думаю, Лукашэнка ўсё ж спадзяецца, што Пуцін не адважыцца ўводзіць войскі. Бо і размах сэпаратысцкай актыўнасьці не такі, на які разьлічвалі аўтары адпаведных сцэнараў. Ну, і галоўнае — заходні ціск ужо адчуваецца ў Крамлі, гэта вялікія эканамічныя страты для Расеі. І, я думаю, Лукашэнка спадзяецца, што Пуцін задаволіцца Крымам.
Калі ж здарыцца горшае, то ў Лукашэнкі застануцца вельмі абмежаваныя магчымасьці лявіраваньня
Калі ж здарыцца горшае, то ў Лукашэнкі застануцца вельмі абмежаваныя магчымасьці лявіраваньня. Відавочна, што ён хоча і надалей балянсаваць ва ўкраінскім пытаньні. Ён працягвае шукаць апраўданьні дзеяньням Крамля, а зь іншага боку — паўтараюцца тэзы, што Ўкраіна павінна быць непадзельнай, і ня трэба ніякай фэдэралізацыі, і Турчынаў добры дзядзька. То бок — пазыцыя «і нашым, і вашым». Але межы гэтага балянсаваньня невялікія. Мы памятаем, як прайшло гэтае ганебнае галасаваньне ў ААН, і тое, што ён згадзіўся, каб расейскія самалёты ў Бабруйску знаходзіліся. Гэта паказвае, што занадта моцная залежнасьць ад Масквы, і калі што — то давядзецца ісьці ў яе рэчышчы.
Таму Лукашэнка вельмі шчыра жадае, каб не было эскаляцыі канфлікту. А тым часам ён здымае піяраўскія вяршкі, ведаючы, што беларускі абывацель запалоханы Майданам. І сёньня гэтыя ўказаньні КДБ прыціскаць усіх радыкалаў падаюць на спрыяльную глебу. То бок Лукашэнка сапраўды пачаў сваю перадвыбарчую кампанію.
«Народзец», як высьветлілася, усё цярпіць
Цыганкоў: Акрамя палітыкі, даволі шмат увагі было аддадзена праблеме карупцыі, ажно да нейкіх дробязных момантаў. Ці гэта было зьвязана зь перадвыбарчым аспэктам і галоўнай тэмай кампаніі можа стаць сувэрэнітэт, навядзеньне парадку і барацьба з карупцыяй?
Чалы: Ёсьць два моманты — чаму гэты аспэкт зьявіўся. З аднаго боку, з-за таго, што больш асабліва хвастацца няма чым. Усе абяцаньні, якія даваліся — былі праваленыя. Даводзіцца нават хітраваць, гаварыць, што паабяцаў 500 даляраў і даў 500 даляраў — хоць на самой справе да 2015 году былі паабяцаныя 1000 даляраў заробку.
Усе абяцаньні, якія даваліся — былі праваленыя