Народны паэт так і напісаў пра гэта:
Свой сакрэт у мудрага каўша
Поўнага цудоўнага напою.
Пойдзе беларуская Душа
Да настрою ў неба пехатою.
Гэта страфа з верша, які даў назоў новай кнізе Барадуліна — «У неба пехатою. Апошнія вершы». Яна выйшла з друку ў выдавецтве «Медыял» акурат да саракавін, дзякуючы ягонаму бібліёграфу Сяргею Шапрану і фундатару Паўлу Бераговічу. Прадмову да апошніх вершаў дзядзькі Рыгора напісаў Уладзімер Някляеў.
Сёньня, 11 красавіка, а 18.30, у грэка-каталіцкім Цэнтры Сьвятога Язэпа (Менск, вул. Арджанікідзэ, 6, ст. м. Аўтазаводзкая; заезд з вул. Цэнтральнай) адбудзецца памінальная служба па сьвятой памяці Рыгору Барадуліну.
Пасьля службы Клюб грэка-каталіцкай інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага і Саюз беларускіх пісьменьнікаў ладзяць духоўныя паэтычныя чытаньні.
Запрашаюцца усе, каму дарагое імя Рыгора Барадуліна.