Як паведаміў чытач сайту Свабоды Кастусь Сырэль з Вушачаў, могілкі, на якіх пахаваны Рыгор Барадулін, вельмі старыя.
Тут растуць сосны, якім дзьвесьце гадоў, некалькі курганоў-валатовак. Два такія курганы адразу можна заўважыць на паўночным баку могілак, калі падысьці з боку мястэчка. Астатнія — у глыбіні могілак. Адзін з курганоў — побач з магілай Рыгора Іванавіча і ягонай маці. Дакладна невядома, якіх яны часоў.
Ля паўднёвага ўскрайку могілак стаіць сьціплы абэліск. Тут расстралялі габрэяў зь мястэчак Вушачы і Кублічы.
Магіла Рыгора Барадуліна і ягонай маці патанае ў вянках і кветках. Эпітафія на помніку Акуліны Андрэеўны — адзіная на могілках па-беларуску.