Праект рэзалюцыі, прапанаваны Злучанымі Штатамі, зьмяшчае таксама ацэнку маючага адбыцца ў нядзелю ў Крыме рэфэрэндуму аб незалежнасьці. У дакумэнце гаворыцца, што рашэньні плебісцыту «ня будуць мець законнай сілы».
Як паведамляюць агенцтвы Associated Press і Reuters, заходнія дыпляматы «амаль упэўненыя», што Расея накладзе вэта на праект рэзалюцыі. Тым ня менш сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр заявіла, што галасаваньне ў Радзе Бясьпекі заклікана прадэманстраваць «ступень ізаляцыі, у якой знаходзіцца Расея, адмаўляючыся ад мірнага шляху».
У той жа час прыхільнікі рэзалюцыі ўпэўненыя, што 13 з 15 чальцоў Рады Бясьпекі падтрымаюць праект дакумэнту. Кітай, найверагодней, устрымаецца пры галасаваньні.
У пятніцу ў Лёндане адбыліся шасьцігадзінныя перамовы паміж кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым і дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры. Бакам так і не ўдалося пераадолець рознагалосьсі што да крымскай праблемы і ўкраінскага крызісу ў цэлым.