Удзельнікі: прафэсар Барыс Жаліба і незалежны эканаміст Сяргей Чалы.
Валер Карбалевіч: «Акрамя палітычных, ваенных, геапалітычных наступстваў, расейска-ўкраінскі канфлікт будзе мець і наступствы эканамічныя. Найперш, відавочна, што расейская эканоміка страціць. І да пачатку канфлікту яе стан быў ня лепшы. А цяпер абваліліся фондавыя рынкі. Значная частка бюджэту пойдзе на падтрымку крымскага праекту. Захад абяцае ўвесьці санкцыі супраць Расеі. У гэтай сувязі ці хопіць у Масквы грошай на падтрымку беларускай эканомікі? Зь іншага боку, ці зможа Беларусь заняць тыя нішы на расейскім рынку, якія раней займала Ўкраіна са сваімі таварамі? Напрыклад, на харчовым рынку».
Барыс Жаліба: «У любым выпадку грошай у Расеі для падтрымкі Беларусі хапае. Бо золатавалютныя рэзэрвы РФ складаюць звыш 500 млрд даляраў. Плюс звыш 100 млрд даляраў у Фондзе нацыянальнага разьвіцьця РФ. Іншая справа, што кіраўніцтва Расеі імкнецца іх эканомна выдаткоўваць. У зьвязку з расейска-ўкраінскім канфліктам, думаю, Беларусь ад Расеі не атрымае дадатковых прэфэрэнцыяў.
Сапраўды, часткова тавары зь Беларусі могуць заняць тыя нішы на расейскім рынку, якія раней займалі ўкраінскія тавары. Думаю, цяпер Расея будзе ствараць перашкоды для ўкраінскіх тавараў на сваім рынку. Беларусь можа замяніць Украіну ў пастаўках малочных і мясных прадуктаў».
Сяргей Чалы: «Шмат залежыць ад таго, чым гэты канфлікт скончыцца. Справа ў тым, што ўсе інтэграцыйныя аб’яднаньні, якія будуе Расея, разьлічаныя на ўдзел Украіны. І для Пуціна рэінтэграцыя постсавецкай прасторы без Украіны вялікага сэнсу ня мае. І тое прывілеяванае становішча, якое займала Беларусь ва ўсіх аб’яднаньнях, што ствараліся Расеяй, было разьлічана на Ўкраіну. Беларусь адыгрывала ролю вітрыны, дэманстрацыйнага эфэкту для Ўкраіны. Маўляў, глядзіце, якія перавагі можа атрымаць краіна, якія ўступае ў інтэграцыю з Расеяй. І цана на газ удвая ніжэйшая, і прэфэрэнцыі ў доступе на расейскі рынак, і інш.
І калі ў выніку цяперашняга канфлікту Ўкраіна будзе страчана Расеяй назаўсёды, то патрэба ў Беларусі як вітрыне зьнікае. Ня думаю, што Расея забярэ назад цяперашнія прэфэрэнцыі, бо яны жорстка прапісаныя ў шматбаковых пагадненьнях. Але новыя прэфэрэнцыі, напрыклад, пакіданьне мыта на нафтапрадукты ў беларускім бюджэце, Беларусь можа не атрымаць.
На малочным і мясным рынку РФ беларускія тавары могуць замяніць украінскія. На гэта спадзяецца міністар сельскай гаспадаркі Расеі. Іншая справа, што рост экспарту ў Расею мяса і малака абмяжоўваецца магчымасьцямі нашай вытворчасьці».
Карбалевіч: «Як паўплывае гэты канфлікт на беларуска-ўкраінскія эканамічныя дачыненьні? Гандаль з Украінай мае вялікае значэньне для Беларусі. Украіна — другі гандлёвы партнэр Беларусі пасьля Расеі. Што можа здарыцца з гэтым гандлем з-за тых забурэньняў, якія цяпер перажывае Украіна?»
Жаліба: «Украінская эканоміка цяпер у стадыі стагнацыі. Украіна ў значнай ступені страціла платаздольнасьць і крэдытаздольнасьць. Яна ня ў стане плаціць за нашы МАЗы, трактары, угнаеньні. Будзе нейкі час звужацца ўкраінскі рынак.
Беларускія нафтапрадукты (бэнзін, салярка і інш.) займалі траціну ўкраінскага рынку гэтых тавараў. Незразумела, ці захаваюцца гэтыя нашы пазыцыі. За студзень беларускі экспарт ва Ўкраіну ўпаў.
Але цяпер Украіне гатовыя выдзеліць крэдыты МВФ, Захад. І, магчыма, гэта падтрымае і ўкраінскую эканоміку, і беларуска-ўкраінскі таваразварот».
Чалы: «Ня думаю, што зьявяцца нейкія палітычныя абмежаваньні з боку Расеі на гандаль Беларусі з Украінай. А што да эканамічных праблемаў Украіны, то гэта праблемы, хутчэй, ліквіднасьці, чым платаздольнасьці. То бок цяпер існуе пік плацяжоў па вонкавых крэдытах Украіны. Але з паводзінаў вонкавых рынкаў відаць, што замежныя інвэстары ня бачаць пагрозы дэфолту Ўкраіны.
Калі эканоміка Ўкраіны пераарыентуецца ў асноўным на вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі, то ў такім выпадку перад беларускай прамысловасьцю адкрываюцца вялікія нішы. Цяпер распрацоўваюцца сумесныя мэханізмы па лізінгу нашай тэхнікі на ўкраінскім рынку з удзелам нашага Банку разьвіцьця і банкаў Украіны як апэратараў.
Цяпер пра рынак нафтапрадуктаў. Раней чакалі спаду паставак нашых нафтапрадуктаў на ўкраінскі рынак у зьвязку з тым, што заканчваецца рэканструкцыя двух украінскіх НПЗ. Але гэтыя заводы належаць расейскім нафтавым кампаніям. І малаверагодна, што гэтыя заводы будуць забясьпечвацца расейскай нафтай падчас цяперашняга канфлікту. Таму ў пэрспэктыве ўкраінскі рынак нафтапрадуктаў для Беларусі пашырыцца».
Карбалевіч: «Цяпер давайце пагаворым, як гэты канфлікт паўплывае на эканамічныя дачыненьні Беларусі з Захадам. Пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 году, адмовы Беларусі прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі Менск атрымаў ад МВФ крэдыт. Ці ня можа здарыцца так, што і цяпер МВФ з палітычных прычын, за тое, што Беларусь не падтрымала пакуль Расею ў гэтым канфлікце, зноў дасьць крэдыт?»
Жаліба: «Наўпроставай сувязі паміж гэтым канфліктам і магчымасьцю выдзяленьня Беларусі крэдыту МВФ я ня бачу. Фонд заўсёды заяўляў, што кіруецца не палітычнымі, а эканамічнымі матывамі. Але, безумоўна, палітыка так ці інакш уплывае на рашэньні МВФ. ЗША і ЭЗ, якія дамінуюць у МВФ, улічваюць палітычную пазыцыю краіны, якая просіць крэдыт. Цяпер якраз найбольш важная пазыцыя адносна расейска-ўкраінскага крызісу. Беларусь вытрымлівае лінію нэўтралітэту. Але ня думаю, што з гэтай нагоды фонд выдзеліць нам крэдыт. Беларусь жа не праводзіць рынкавых рэформаў».
Карбалевіч: «Але ў 2009 годзе МВФ закрыў на гэта вочы і даў крэдыт».
Жаліба: «Так. Але гэта было адзін раз. Я не разьлічваю на тое, што МВФ выдзеліць крэдыт узамен на ўзважаную пазыцыю Беларусі наконт Крыму».
Чалы: «Дырэктарат МВФ займае пазыцыю, што пытаньне аб выдзяленьні Беларусі крэдыту можа разглядацца, калі праграму рэформаў падтрымае беларускі прэзыдэнт.
Зь іншага боку, і Лукашэнка, і кіраўніца Нацбанку Ермакова казалі, што нават калі мы і зьвернемся да МВФ, то крэдыту не дадуць з палітычных прычын. Таму няма і паўнавартаснай заяўкі Беларусі ў фонд.
І калі цяпер афіцыйны Менск атрымае нейкія сыгналы ад ЗША, што, маўляў, мы адзначылі вашу стрыманую пазыцыю ў расейска-ўкраінскім канфлікце і гатовыя сур’ёзна разгледзець вашу заяўку, то зьнікнуць палітычныя страхі з боку беларускага кіраўніцтва. То бок зьнікнуць палітычныя і псыхалягічныя перашкоды, застанецца чыстая эканоміка».
Ці зьменшацца расейскія субсыдыі беларускай эканоміцы?

Як крызіс адаб’ецца на беларуска-ўкраінскіх гандлёвых дачыненьнях?

Ці атрымае Беларусь крэдыт МВФ?
Карбалевіч: «Цяпер давайце пагаворым, як гэты канфлікт паўплывае на эканамічныя дачыненьні Беларусі з Захадам. Пасьля расейска-грузінскай вайны 2008 году, адмовы Беларусі прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі Менск атрымаў ад МВФ крэдыт. Ці ня можа здарыцца так, што і цяпер МВФ з палітычных прычын, за тое, што Беларусь не падтрымала пакуль Расею ў гэтым канфлікце, зноў дасьць крэдыт?»
Беларусь вытрымлівае лінію нэўтралітэту. Але ня думаю, што з гэтай нагоды фонд выдзеліць нам крэдыт