Як паведамляе прэсавая служба АБСЭ, для таго, каб рэфэрэндум аб ступені аўтаноміі або незалежнасьці Крыму быў легітымны, ён мусіць грунтавацца на палажэньнях украінскай Канстытуцыі і адпавядаць міжнароднаму праву, сказаў ён. Улічваючы гэта, Буркгальтэр заклікаў усе бакі ўстрымацца ад падтрымкі неканстытуцыйных дзеяньняў.
Старшыня АБСЭ таксама выключыў магчымасьць назіраньня з боку АБСЭ па заплянаваным на 16 сакавіка рэфэрэндуме, паколькі асноўны крытэр для прыняцьця такога рашэньня — адпаведнасьць Канстытуцыі — ня быў выкананы. Больш за тое, перадумовай для любой місіі назіраньня павінна быць наяўнасьць запрашэньня з боку адпаведнай дзяржавы — ўдзельніцы АБСЭ.
Міжнародны вопыт сьведчыць аб тым, што зьмены канстытуцыйных палажэньняў і дыскусіі аб рэгіянальных аўтаноміях зьяўляюцца складанымі і патрабуюць час — месяцы і нават гады, дадаў ён. Палітычныя і юрыдычныя зьмены ў гэтай сфэры патрабуюць кансультацый у рамках усебаковага і структураванага дыялёгу на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Буркгальтэр заявіў, што варта да гэтага прыцягваць усе бакі, у адваротным выпадку гэткія працэсы справакуюць напружаньне замест зьяўлення жыцьцяздольных рашэньняў праблем і зьняцьця боязі частак насельніцтва, уключаючы пытаньні правоў меншасьцяў.
Старшыня АБСЭ пацьвердзіў сваю гатовасьць весьці з усімі бакамі дыялёг аб магчымых шляхах выхаду з сытуацыі. Старшыня прыняў пад увагу значныя асьцярогі, выказаныя яго спэцыяльным прадстаўніком па сытуацыі ў Крыме. Ён заклікаў усе краіны — ўдзельніцы падтрымаць хуткае рашэньне і наступнае за ім разгортваньне маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне.