14:58
3.3.2014
12:44
3.3.2014
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сказала па тэлефоне прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, што яна ня ўпэўненая, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мае сувязь з рэальнасьцю
10:09
3.3.2014
10:02
3.3.2014
Большасьць стратэгічных вайсковых аб’ектаў Крыму кантралююць расейцы, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Крымскай аўтаноміі.
Апошнія гадзіны блякаваўся Керчанскі атрад марскіх памежнікаў, напружаная сытуацыя была ў Балаклаўскім атрадзе. У цэлым сытуацыя на ўкраінскім флёце — напружаная.
Крымскія вайскоўцы кажуць, што галоўная тактыка — не правакаваць добра ўзброеных расейскіх вайскоўцаў.
Адначасова спробу вайскоўцамі РФ захапіць тэрыторыю часткі адбіў атрад марской пяхоты ў Феадосіі і атрад берагавых войскаў у Перавальны.
У Перавальным шараговыя крымчане разам са сьвятарамі заступіліся за ваенных.