Раскамнагляд заблякаваў доступ да 13 суполак у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», прысьвечаных пратэстам ва Ўкраіне, з-за «экстрэмісцкага кантэнту».
Як гаворыцца ў паведамленьні службы, з такім патрабаваньнем да Раскамнагляду ў мінулыя выхадныя зьвярнулася Генэральная пракуратура Расеі.
«Супольнасьці прапагандавалі дзейнасьць украінскіх нацыяналістычных груповак, утрымлівалі наўпроставыя заклікі да расейскага народу да тэрарыстычнай дзейнасьці і ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, у тым ліку на тэрыторыі Масквы», — заяўляюць у Раскамнаглядзе.
Акрамя таго, паводле паведамленьняў, патрабаваньне пракуратуры ўтрымлівае ўказаньне абмяжоўваць доступ да копіяў названых старонак, а таксама да іншых інтэрнэт-адрасоў у выпадку пераносу на іх «экстрэмісцкага кантэнту».