Раней на старонцы «Правага сэктару» ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» на кароткі час зьявіўся зварот ад імя Яраша да кіраўніка чачэнскіх тэрарыстаў Доку Ўмарава з заклікам «актывізаваць сваю барацьбу». Пазьней «Правы сэктар» заявіў, што старонку «Ўкантакце» і акаўнт аднаго зь яе адміністратараў узламалі.
«На думку сьледзтва, у сваіх выступах кіраўнік ультранацыяналістычнай украінскай арганізацыі „Правы сэктар“ Дзьмітры Яраш публічна заклікае антырасейскія сілы да экстрэмісцкіх дзеяньняў і тэрору на тэрыторыі Расеі», — адзначыў Маркін.
Сьледчыя будуць прасіць суд завочна арыштаваць Яраша і пасьля абвесьцяць яго ў міжнародны вышук, удакладніў прадстаўнік СК РФ.