Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведамляе, што нападнікамі былі вайскоўцы Расеі.
Напярэдадні позна вечарам група спэцназаўцаў выбіла шыбы, выламала дзьверы і зьнішчыла сродкі сувязі ў аддзяленьні памежнай службы «Керч» .
Напады адбылося і на Керчанскі атрад марской аховы і на Севастопальскі атрад марской аховы.
Спэцназаўцы Расеі глушаць мабільную сувязь, перадае ўкраінская служба Радыё Свабода.
Зараз на пункце пропуску «Крым» сабралася каля 100 расейскіх вайскоўцаў, да паромнай пераправы «Крым-Каўказ» сьцягваецца бронетэхніка Расеі.