Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фондавы і валютны рынкі Расеі абваліліся


На фондавым і валютным рынках Расеі — абвал. Інвэстары баяцца эканамічных наступстваў рашэньня Савета Фэдэрацыі, які 1 сакавіка дазволіў увесьці расейскія войскі на тэрыторыю Украіны.

Імкліва падаюць акцыі сыравінных кампаній і банкаў. Каштоўныя паперы «Газпрому» ўпалі больш чым на 11%, ВТБ — на 12,5%, Ашчадбанка на 8% , «Уралкалію» — на 11%. Мэталюргічная кампанія «Мечэл » патаньнела на 26% і таргі яе акцыямі былі прыпыненыя.

Курсы даляра і эўра перавысілі гістарычныя максымумы. Рубель у першыя хвіліны таргоў паваліўся адразу на 80 капеек у адносінах да даляра. Эўра каштуе больш за 50 рублёў. Цэнтральны банк Расеі прыняў рашэньне часова павысіць ключавую стаўку з 5,5% да 7%, як паведамляецца, для прадухіленьня інфляцыі і фінансавай нестабільнасьці.

Паводле ацэнак экспэртаў, падзеньне на расейскіх біржах ўжо амаль у два разы перавышае абвал, які адбыўся падчас расейскай-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG