Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Канады падтрымалі Ўкраіну

абноўлена

Беларусы Атавы на акцыі пратэсту каля амэрыканскай амбасады. Фота Валянціны Шаўчэнка
Беларусы Атавы на акцыі пратэсту каля амэрыканскай амбасады. Фота Валянціны Шаўчэнка

Беларусы Таронта далучыліся да акцыі пратэсту ўкраінскае дыяспары ля расейскага консульства.

У прамове да ўдзельнікаў мітынгу прадстаўнікі беларускай дыспарылі адзначалі: ад выніку цяперашняга змаганьня ўкраінскага народу залежыць і лёс Беларусі — у выніку пасьпяховага аншлюсу, наступнай будзе нашая Беларусь, а калі Ўкраіна з дапамогай краінаў Захаду зможа адстаяць сваю незалежнасьць, ёсьць шанец і для Беларусі з часам пазбавіцца рэжыму ўнутранай акупацыі.

Украінцы Таронта віталі беларусаў воклічамі «Жыве Беларусь!», паведаміла Радыё Свабода старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка.

Беларусы Атавы таксама далучыліся да акцыі пратэсту, якая праходзіла каля амерыканскай амбасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG