Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эстоніі: Расея пагражае бясьпецы ўсёй Эўропы


Тоомас Хендрык Ільвэс
Тоомас Хендрык Ільвэс

«Расея ўварвалася на Крымскую паўвыспу Ўкраіны, дэ факто — гэта акупацыя. Вайсковыя дзеяньні Расеі ва Ўкраіне пагражаюць бясьпецы ўсёй Эўропы, — заявіў прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвэс.

«Мы маем справу з найсур’ёзьнейшым эўрапейскім крызісам апошняга часу. І, ня гледзячы на тое, што нашым людзям зараз няма прычын турбавацца за бясьпеку Эстоніі, гэты крызіс, відавочна, паўплывае на стаўленьне Эўропы да Расеі, а таксама паўплывае на адносіны РФ зь вялікімі дзяржавамі сьвету, — лічыць Ільвес. — Сваімі дзеяньнямі Расея падрывае сваю надзейнасьць на міжнароднай арэне».

Ільвэс склікаў 3 сакавіка экстранае паседжаньне Рады па дзяржаўнай абароне Эстоні.

Рада па дзяржаўнай абароне Эстоніі выказалася за падтрымку любых самых жорсткіх санкцый ЭЗ і НАТО ў дачыненьні да Расеі, а таксама за адпраўку міжнародных назіральнікаў у Крым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG