Чакаецца, што поўныя вынікі рэгістрацыі абвесьцяць 21 студзеня, а сябры груп атрымаюць адпаведныя пасьведчаньні і падпісныя лісты, каб зьбіраць подпісы выбарцаў.
На разгляд заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбарчая камісія мае пяць дзён з моманту падачы дакумэнтаў. Пакуль адмоўных адказаў няшмат. Але пацярпелі найперш вядомыя асобы. Так, не зарэгістраваныя групы апазыцыйных палітыкаў Анатоля Лябедзькі і Аляксея Янукевіча, палітоляга Алеся Лагвінца.
«Адмовы будуць і надалей», — лічыць палітоляг Юрась Чавусаў:
«Заўжды былі такія сытуацыі, калі некаторым ініцыятыўным групам адмаўлялі ў рэгістрацыі. Гэта, можна сказаць, такая беларуская традыцыя. Да таго ж збор подпісаў — гэта магчымасьць легальна праводзіць пікеты, калі на іх не патрабуюцца аніякія дазволы альбо рэгістрацыі. І я думаю, што ўлады не дазволяць некаторым ініцыятыўным групам легалізаваць сваю дзейнасьць па зьбіраньні подпісаў.
Я падазраю, што празь пару дзён у нас будзе шэраг інфармацыяў пра адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. І напэўна будуць судовыя абскарджваньні гэтых адмоваў. Толькі пасьля гэтага можна будзе цалкам падводзіць вынікі таго, колькі і якіх ініцыятыўных групаў зарэгістравалі».
У грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду», аргкамітэце па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Свабодзе сказалі, што лік пададзеных заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў тут ідзе на сотні. «Нашы лідэры — Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі — пазбаўленыя права балятавацца ў дэпутаты.Таму мы зрабілі акцэнт на моладзь», — кажа прадстаўнік БХД Дзяніс Садоўскі:
«У прынцыпе, гэта кампанія не для вялікіх лідэраў. Яна ўсё-ткі больш для новых людзей. І мы стараліся даць магчымасьць паспрабаваць сябе, абкатаць сябе новым людзям, якіх цяпер шмат ёсьць у нашай партыі».
«Хрысьціянскія дэмакраты маюць уласную стратэгію на мясцовыя выбары», — тлумачыць Павал Севярынец:
«Мы ня ўдзельнічаем у выбарах. Мы выкарыстоўваем мясцовую кампанію, каб правесьці сваю. Тыя, хто ў нас вылучаецца праз збор подпісаў, — гэта нават не кандыдаты. Мы іх называем „прамоўцы“. Яны могуць дайсьці да канца, могуць не дайсьці. У любым выпадку за тыдзень да галасаваньня мы зьбіраем іх усіх у Менску і абвяшчаем, што наша кампанія скончаная.
Для нас вельмі важна, каб за два месяцы людзі папрацавалі па сацыяльных пытаньнях, маглі стварыць так званыя альтэрнатыўныя ўрады. Хоць бы невялічкія каманды ў мястэчках, гарадах, якія б маглі прапанаваць альтэрнатыўны плян разьвіцьця Смалявічаў, ці Кобрыня, ці Мастоў... Але заклікаць галасаваць за нас мы нікога ня можам. Бо выбараў няма».
Усяго ў камісіі паступіла 16.060 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Як заўжды, найбольшы конкурс у Менску: на 57 акругаў — 224 заяўкі.