Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч падалі дакумэнты на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў. Абодва зьбіраюцца балятавацца ў Менскі гарадзкі савет і будуць зьбіраць подпісы. Пра гэта партыйныя лідэры сёньня паведамілі Свабодзе.
За мандат сталічнага дэпутата будзе змагацца і лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін. Але ён мае вылучацца не праз збор подпісаў, а ад партыі.
Анатоль Лябедзька сказаў Свабодзе, што ягоная ініцыятыўная група будзе напачатку зьбіраць подпісы адразу па некалькіх акругах:
«Адна зь іх уключае Камароўскі рынак. Я гэтае рашэньне прыняў пасьля таго гвалту, які ўчынілі нада мною 12 студзеня. У мяне будзе група і ў Цэнтральным раёне, і ў Савецкім. Мы ўжо падалі дакумэнты на рэгістрацыю маёй ініцыятыўнай групы, але адказу пакуль няма».
Аляксей Янукевіч будзе балятавацца ў Чыжоўцы, дзе жыве. Сяргей Калякін выбраў для сябе Савецкі раён, дзе шмат гадоў працаваў.
Сёлета падача дакумэнтаў на рэгістрацыю шмат дзе праходзіць не без праблемаў. Такую адметнасьць цяперашняй кампаніі палітоляг Юрась Чавусаў тлумачыць так:
«Ёсьць такое тэхнічнае новаўвядзеньне, якое стала нечаканасьцю для шмат якіх ініцыятыўных групаў. Гэта — абавязковае патрабаваньне падаваць дакумэнты ў друкаваным выглядзе. Шмат якія ініцыятыўныя групы падавалі фармуляры, якія бралі з сайту Цэнтравыбаркаму, звыкла запоўненыя ад рукі. Але цяпер, пасьля зьменаў у Выбарчым кодэксе, устаноўлена абавязковая падача менавіта друкаваных сьпісаў. Некаторым групам давялося хутка перарабляць гэтыя сьпісы».
«Не заўсёды і выбарчыя камісіі спрыяюць патэнцыйным кандыдатам», адзначае адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк. І апавядае пра выпадак у Гомельскай вобласьці:
«Там наш актывіст падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Але сьпіс групы памылкова забраў з сабою. Не хапіла досьведу, балятуецца ўпершыню. Яму адмовілі фармальна правільна. І таму з пункту гледжаньня закону ў нас няма да камісіі прэтэнзіяў. Але калі б камісіі фармаваліся па-сапраўднаму і былі зацікаўленыя ў справядлівых выбарах, то яму б падказалі: паслухайце, вы тут забыліся яшчэ адзін дакумэнт падаць».
Канчатковыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў стануць вядомыя толькі на наступным тыдні, бо камісіі маюць права вынесьці свае рашэньні цягам пяці дзён з моманту падачы дакумэнтаў. А як сказалі сёньня Свабодзе ў ЦВК, вельмі многія патэнцыйныя кандыдаты падаюць дакумэнты ў два апошнія дні.
Мясцовыя выбары прызначаныя на 23 сакавіка.

Пасьля зьменаў у Выбарчым кодэксе, устаноўлена абавязковая падача менавіта друкаваных сьпісаў. Некаторым групам давялося хутка перарабляць гэтыя сьпісы