Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўлада не зьмяняецца пры дапамозе палітычных працэдураў, — Валер Булгакаў


Валер Булгакаў
Валер Булгакаў
«Апазыцыя павінна прыйсьці з новым наборам ідэў ды новай візіяй. Старыя інструмэнты не дадуць нічога, акрамя далейшай маргіналізацыі апазыцыі», — заявіў рэдактар часопісу Arche Валер Булгакаў, камэнтуючы прапанову Паўла Севярынца выбраць адзінага кандыдата на Кангрэсе дэмакратычных сілаў ужо ў красавіку.

«Трэба сказаць, што само вылучэньне адзінага кандыдата мае сэнс у варунках кансалідаванай апазыцыі дзеля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах. Дзьве апошнія прэзыдэцнкія кампаніі сьведчылі пра зьмены настрояў у апазыцыйным лягеры. Калі ў 2006 годзе луналі настроі, хай сабе наіўныя, што гэтую ўладу можна зьмяніць пры дапамозе дэмакратычных працэдураў. А ў 2010 годзе стаўка рабілася проста на грамадзкі актывізм без разьліку на перамогу над Лукашэнкам», — заявіў Булгакаў.
«Значэньне апазыцыі падае, і мае сэнс рабіць нешта дзеля ўмацаваньня апазыцыйных шэрагаў».

Паводле Булгакава, у наступным годзе ў Беларусі нічога ня зьменіцца, бо Беларусь належыць да тых краінаў, дзе ўлада не замяняецца пры дапамозе палітычных працэдураў: «Толькі пераварот, сьмерць правадыра ці народнае паўстаньне могуць прывесьці да палітычных пераменаў».

Булгакаў лічыць, што прапанова Севярынца можа мець сэнс толькі дзеля кансалідацыі апазыцыйных сілаў: «Значэньне апазыцыі падае, і мае сэнс рабіць нешта дзеля ўмацаваньня апазыцыйных шэрагаў».

Ці можа наяўнасьць адзінага ці яго адсутнасьць нешта зьмяніць у беларускай палітыцы?

«Выбары 2010 прынесьлі шмат для каго расчараваньне. Бо нават мае сябры галасавалі за абсалютна розных кандыдатаў. На наступных выбарах улады дакладна не дапусьцяць новую Плошчу, як гэты было ў 2010 годзе, — лічыць Булгакаў. — Апазыцыя павінна прыйсьці з новым наборам ідэў ды новай візіяй, якім чынам можна ўплываць на беларускую палітыку. Старыя багаж і інструмэнты не дадуць нічога, акрамя маргіналізацыі».

ПРАЦЯГ ТЭМЫ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG