Праблема не ў адзіным, а ў стратэгіі, — заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьміцер Бандарэнка, камэнтуючы прапанову Паўла Севярынца выбраць адзінага кандыдата на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.
«Грамадзянская кампанія „Эўрапейская Беларусь“ у сваёй дзейнасьці апіраецца на голас народу, народныя настроі. Гэта нам дапамагала дзейнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі. Таму мы ўдзельнічалі ў байкоце парлямэнцкіх выбараў. Бальшыня грамадзтва не хацела браць у гэтым удзел», — распавёў Зьміцер Бандарэнка ў інтэрвію Радыё Свабода.
Бандарэнка заявіў, што яго зьдзівіла прапанова Паўла Севярынца рабіць Кангрэс з актывістаў, якія пойдуць на мясцовыя выбары, якія яшчэ менш папулярныя ў грамадзтве і яшчэ менш лічыцца выбарамі:
«Пры гэтым БХД байкатавала парлямэнцкія выбары, а тут зьбіраецца на мясцовыя... Значная частка дэмакратычных актывістаў і структураў будзе гэтыя выбары байкатаваць. Выбіраць адзінага такім чынам — гэта з самага пачатку працаваць на раскол дэмакратычных сілаў».
Паводле Бандарэнкі, трэба найперш вызначацца са стратэгіяй, а потым выносіць на агульны разгляд і абмяркоўваць пэрсаналіі.
«Мы бачым сытуцыю Майдану ў Кіеве, выходзяць сотні тысячаў і мільёны, але там катастрофа! Няма адзінага. Таму праблема „не ў адзіным“, а ў стратэгіі».

ПРАЦЯГ ТЭМЫ
- Майдан моцны і без «адзінага», — Бандарэнка
- У Беларусі ўлада не зьмяняецца пры дапамозе палітыкі, – Булгакаў
- Вольскі: Шукаць нетрадыцыйныя падыходы
- Хоць Купалу адпраўляй на выбары, вынік будзе нулявы, – Такінданг
- Колас прапануе вызначыць адзінага яшчэ да Кангрэсу
- Апазыцыя адрэагавала на ідэю Севярынца вылучыць «адзінага» ў красавіку
- Някляеў: Няма лепшага, чым апрабаваны мэханізм Кангрэсу
- Патрэбнае аб’яднаньне тых, хто лічыць рэжым нерэфармавальным, — Вячорка
- У АГП лічаць, што праймэрыз лепшыя за Кангрэс