Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: Галасы ў нас ня лічаць і не будуць лічыць


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Камэнтуючы рашэньне Лукашэнкі аб тым, што Лідзія Ярмошына будзе працаваць да 2016 года, сустаршыня грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін заявіў Свабодзе.

«Я не думаю, што ў Лукашэнкі засталося шмат адданых людзей, ён іх губляе штодня. І сытуацыя, якая апошнім часам была адносна Канаплёва, сьведчыць пра тое, што ўсё меншае кола людзей, на якіх можа разьлічваць Лукашэнка, яно катастрафічна звужаецца.

Канечне, я не ў вялікім захапленьні ад таго, што Ярмошына будзе праводзіць гэтыя выбары, бо яна чалавек прадузяты, залежны, а гэта дрэнна для старшыні ЦВК. Таму цяжка будзе чакаць нейкіх пазытыўных зьменаў з пункту гледзішча правядзеньня, практыкі выбарчых кампаній і заканадаўства. Гэта проста пасыл пра тое, што сытуацыя, якая сёньня ёсьць, застанецца.

Выбараў у Беларусі няма, бо галасы ніхто не лічыць. Іх ніхто не будзе лічыць. Ніякіх кардынальных зьменаў улада не зьбіраецца праводзіць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG