Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Ўкраіна ішлі да першага памежнага слупа 16 гадоў


«Курган Дружбы»
«Курган Дружбы»

13 лістапада на сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Украіны і Расеі, вядомым як «Курган Дружбы» (Гомельская вобласьць, Добрускі раён), заплянаваная цырымонія ўсталяваньня першага памежнага знака на беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.

У цырымоніі будуць удзельнічаць міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей і ягоны ўкраінскі калега Леанід Кажара, а таксама кіраўнікі памежных службаў і адміністрацыя прылеглых абласьцей дзьвюх краінаў, паведамляе МЗС Беларусі.

У ліпені 2013-га Беларусь і Ўкраіна абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі па дамове аб дзяржаўнай мяжы.

Сама дамова была падпісаная ў 1997 годзе.

Вярхоўная Рада Ўкраіны ратыфікавала пагадненьне яшчэ ў тым жа 1997-м, а беларуская Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу — у 2010 годзе.

Беларусь адмаўлялася абменьвацца ратыфікацыйнымі граматамі — такі абмен неабходны, каб дамова пачала дзейнічаць.

Менск патрабаваў ад Кіева 134 мільёны даляраў, якія яшчэ з 1992 году Беларусі нібыта завінаваціліся ўкраінскія суб’екты гаспадарчай дзейнасьці. Але так і не атрымаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG