Менавіта падчас візыту ўкраінскага прэм’ера ў Менск Дзяржстандарт Беларусі заявіў: парушэньняў у прадукцыі Roshen — найбуйнейшай украінскай кампаніі па вытворчасьці цукерак ды іншай салодкай прадукцыі — ня выяўлена.
Эканаміст Сяргей Чалы адзначае, што гэта ня першая падобная заява зь Менску і што Беларусь і раней не падтрымлівала Расею, якая пэрыядычна ладзіць гандлёвыя войны з Украінай:
«Яшчэ калі гэтая гісторыя з цукеркамі Roshen толькі пачыналася, Беларусь заявіла, што яна да іх якасьці прэтэнзіяў ня мае. Тады нават была анэкдатычная гісторыя. Маленькая Армэнія, якой Расея выкручвала рукі, каб тая рухалася ў бок падпісаньня дамовы з Мытным зьвязам, і тая, нягледзячы на тое, што яна цалкам залежыць эканамічна ад Расеі, таксама заявіла, што прэтэнзіяў да прадукцыі Roshen ня мае. І тут выразна бачна, што з самага пачатку гэтай гандлёвай вайны нашы не хацелі падтрымліваць Расею».
У Беларусі ёсьць свой інтарэс да Ўкраіны, — падкрэсьлівае дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. — Яна стала фактычна трэцім-чацьвёртым гандлёвым партнэрам Беларусі і па таваразвароце, і па экспарце. А вось Расея пагражае Ўкраіне, у выпадку, калі тая падпіша дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам, вялікімі гандлёвымі праблемамі:
«Ісьці на падобныя захады Беларусі абсалютна не з рукі. Тут наагул назіраецца цікавая карціна. Яна бачыцца з апошняга візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў, калі бакі нарэшце падпісалі Дамову аб дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Я спрабаваў разабрацца, якога кшталту абмен гэта азначае? І выглядае, што Ўкраіна вельмі шмат чаго паабяцала Беларусі ў абмен на падпісаньне гэтай дамовы. Напэўна, цяпер гэта павінна аддавацца. Таму і з гэтай прычыны Беларусь не зацікаўленая мець нейкія праблемы з Украінай».
На тле такога зьнешне пасьпяховага візыту ўкраінскага прэм’ера ледзь не дысанансам выглядае жаданьне Ўкраіны абмежаваць імпарт беларускай малочнай прадукцыі. Кіраўніцтва аграрнага міністэрства прапануе ўвесьці ліцэнзаваньне на беларускую «малочку». Яно ня можа пагадзіцца з тым, што за 8 месяцаў сёлетняга году беларускі імпарт павялічыўся ўжо ўдвая параўнальна з усім мінулым годам. Гэта нэгатыўна адбіваецца на нацыянальных вытворцах малочнай прадукцыі, кажуць у Кіеве.
"І гэта невыпадкова, бо нам паведамляюць толькі тое, пра што дамаўляюцца высокія палітыкі на верхнім роўні. А ўнізе адбываецца тое, што і павінна адбывацца — звычайная эканоміка«,— тлумачыць сытуацыю эканаміст Леў Марголін:
«Прычым калі ў Беларусі яна шмат у чым дзяржаўная і бюракратычная, то ва Ўкраіне пераважна рынкавая. Таму яны ня могуць канкураваць у сельскай гаспадарцы зь беларускай прадукцыяй, якая датуецца дзяржавай. І менавіта гэта вымушае іх прасіць сваё кіраўніцтва аб пэўных абмежаваньнях беларускай прадукцыі.
Болей за тое, я апошнім часам заўважыў наступнае. Нашы вытворцы настолькі захапіліся экспартам малочнай прадукцыі, што яе ўжо не хапае ў нашых крамах. Я ня ведаю дакладна пра сытуацыю ў Менску, але ў Барысаве, дзе я жыву, час ад часу то няма масла ў продажы, то каля абеду малако заканчваецца. Знаёмыя гандляры з буйных сеткавых крамаў кажуць, што на іх замовы ім даюць мала некаторых малочных прадуктаў. Гэта азначае, што недахоп валюты або адносна нізкія цэны ў параўнаньні з цэнамі за мяжой вымушаюць альбо стымулююць беларускія прадпрыемствы нарошчваць экспарт, нават калі гэта і шкодзіць унутраным інтарэсам».