09:01
3.11.2013
Прыкладны плян:
10.30 — збор удзельнікаў ля будынку гадзіньнікавага заводу «Луч»
11.00-14.30 — шэсьце ў Курапаты
14.30 — пачатак мітынгу
10.30 — збор удзельнікаў ля будынку гадзіньнікавага заводу «Луч»
11.00-14.30 — шэсьце ў Курапаты
14.30 — пачатак мітынгу
09:08
3.11.2013
Надвор'е ў Менску: +10, імжа. Днём абяцаюць да +12.
09:11
3.11.2013
Сёлета шэсьце адбудзецца ў 25-ты раз.
Упершыню Дзяды ў Курапатах адзначалі 30 кастрычніка 1988 году.
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.
У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.
Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах неаднойчы зьдзяйсьняліся факты вандалізму.
Упершыню Дзяды ў Курапатах адзначалі 30 кастрычніка 1988 году.
- Дзяды-1988. Пачатак найноўшай гісторыі Беларусі
- Нам не хапае тых, хто ў Курапатах
- Зянон Пазьняк: «Дзяды-88 спынілі югаслаўскі варыянт у СССР»
Курапаты
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.
У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.
Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах неаднойчы зьдзяйсьняліся факты вандалізму.
09:15
3.11.2013
На месцы збору ўдзельнікаў шэсьця зьявіліся першыя людзі ў цывільным — некалькі маладых хлопцаў спартовага целаскладу. Міліцыянтаў у форме пакуль няма.
09:18
3.11.2013
На пляцоўку перад заводам «Луч» прыехала машына сапёрна-пэратыхнічнай службы. Людзі ў камуфляжнай форме пачынаюць аглядаць мясковасьць.
09:32
3.11.2013
Зьявіліся міліцыянты ў форме. Аднак сапёры камунікуюць толькі зь людзьмі ў цывільным.
09:36
3.11.2013
2 лістапада Дзяды адбыліся ў некаторых рэгіёнах Беларусі і па-за межамі краіны:
29 кастрычніка ў Менску адбыўся Жалобны маратон. Міліцыя на некаторы час затрымала ўдзельнікаў акцыі.
Таксама глядзіце: Дзень памяці ў Беларусі вачыма карэспандэнта Reuters
- У Празе беларусы сабраліся на Альшанскіх могілках
- У Воршы на Дзяды згадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
- Бел-чырвона-белыя сьцягі над віцебскімі могілкамі
- Дзяды ў Магілёве
29 кастрычніка ў Менску адбыўся Жалобны маратон. Міліцыя на некаторы час затрымала ўдзельнікаў акцыі.
Таксама глядзіце: Дзень памяці ў Беларусі вачыма карэспандэнта Reuters
09:48
3.11.2013
Людзі ў цывільным некуды зьніклі. Сапёры таксама зьехалі. На месца збору ўдзельнікаў мітынгу зьявіліся ажно чатыры машыны ДАІ і эвакуатар. Яны будуць прыбіраць машыны, прыпаркаваныя на пляцоўцы.
09:52
3.11.2013
10:04
3.11.2013
ДАІ зачысьціла пляцоўку ад машынаў. Людзей у цывільным прыкметна паболела: яны дзяжураць у тым ліку і на супрацьлеглым баку праспэкту Незалежнасьці.
10:14
3.11.2013
Мапа шэсьця
10:19
3.11.2013
На месцы збору — прыкладна дзесяць чалавек патэнцыйных ўдзельнікаў. Зьявіўся першы бел-чырвона-белы сьцяг.
10:20
3.11.2013
Сьцягоў ужо тры
10:33
3.11.2013
На месцы збору каля гадзіньнікавага заводу каля чатырох дзясяткаў удзельнікаў. Моладзь прынесла бел-чырвона-белыя сьцягі. Супрацоўнікі ў цывільным, якія знаходзяцца па пэрымэтры месца збору, фільмуюць ўдзельнікаў.
10:39
3.11.2013
10:39
3.11.2013
Сьцягоў ужо больш за 10. Прынесьлі 4 драўляныя крыжы, якія ўсталююць ва ўрочышчы Курапаты. Да ўдзельнікаў далучыліся лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч, лідэру Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў, намесьнік кіраўніка руху «За свабоду» Юры Губарэвіч.
10:40
3.11.2013
10:40
3.11.2013
На месцы збору ўжо больш за 100 ўдзельнікаў.
10:46
3.11.2013
Сярод удзельнікаў — намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі-БНФ Юры Беленькі, адказны сакратар партыі Валер Буйвал.