10:48
3.11.2013
Зьявіўся сьцяг БХД і сьцяг «Маладой Беларусі» і БСДП (Г)
10:55
3.11.2013
Да ўдзельніка шэсьця ў майцы з надпісам «Лукашенко, уходи» падышлі міліцыянты і папрасілі зьняць і схаваць майку, каб не было канфліктаў.
10:57
3.11.2013
Калёна рушыла.
11:01
3.11.2013
Калёна прыпынілася, таму што яшчэ падыходзяць удзельнікі. У галаву калёны сталі людзі, якія нясуць крыжы.
11:06
3.11.2013
11:11
3.11.2013
Радыё Свабода пачынае жывую відэатрансьляцыю.
11:11
3.11.2013
Калёна рушыла, удзельнік скандуюць лёзунг «Жыве Беларусь!»
11:14
3.11.2013
Удзельнікі сьпяваюць «Пагоню»
11:16
3.11.2013
Падчас акцыі Радыё Свабода распаўсюджвае мапу «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў выбітных беларускіх дзеячаў на Ўсходніх могілках.
2 дні таму менская друкарня «Карандаш» адмовілася друкаваць гэтую мапу, палічыўшы яе агітацыйнай. Пасьля здарэньня іншыя друкарні прапанавалі сваю дапамогу, і мапу ўдалося вырабіць да Дзядоў.
Мапу можна паглядзець тут

11:22
3.11.2013
Юрась Беленькі ў інтэрвію Радыё Свабода: Адметнасьць селетняй акцыі — тое, што большая частка ўдзельнікаў — гэта моладзь. Гэта значыць, што думкі моладзі скіраваныя ў будучыню, а значыць, Беларусь будзе жыць.
Беленькі таксама распавёў пра Дзяды 1988 году, ўдзельнікам якіх ён быў:
«Тады супраць людзей былі ўжытыя вадамёты і сьлезацечны газ. Менавіта пасьля той акцыі ў 1988 годзе пачалося гуратаваньне людзей вакол Беларускага Народнага Фронту. Сёньняшняя ўлада не перашкаджае шэсьцю Дзяды, але разам з тым ніхто з прадстаўнікоў не далучаецца да акцыі».
Беленькі тлумачыць малую колькасьць удзельнікаў тым, што людзей падчас акцыі фільмуюць супрацоўнікі спэцслужбаў.

11:24
3.11.2013
Удзельнікаў акцыі вітаюць кіроўцы аўтамабіляў, якія едуць па праспэкце Незалежнасьці
11:25
3.11.2013
Адзін з удзельнікаў шэсьця нясе плякат: «Дзякуй продкам за мову».
11:30
3.11.2013
Зьявілася чорная расьцяжка «Малады фронт».
11:33
3.11.2013
Удзельнік шэсьця ў майцы «Лукашенко, уходи», не падпарадкаваўся міліцыі і майку ня зьняў.
На сьпіне напісана: «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!»
На сьпіне напісана: «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!»
11:37
3.11.2013
Сябры БХД Аляксандр і Андрэй вырабілі крыж для Курапатаў. Аляксандар кажа: несьці крыж ня цяжка, таму што гэта робіцца, каб ушанаваць продкаў.
11:45
3.11.2013
Ужо амаль на Ўсходзе. pic.twitter.com/7QIH5MibzM
— Roma Protasevich (@pr0tez) November 3, 2013
11:45
3.11.2013
О, а вось гэта ўжо цікавей. Падслухаў, як супрацоўнікі піліцыі вядуць перапіс расцяжак :)
— Roma Protasevich (@pr0tez) November 3, 2013
11:46
3.11.2013
Я тут заблыталася: Дзяды - гэта рэлигийнае, ци змагарскае свята?
— Гарадзенскі Бульбаш (@ksutarasevich) November 3, 2013
11:57
3.11.2013
Калёна дайшла да станцыі мэтро «Ўсход». Насупраць Нацыянальнай бібліятэкі ўдзельнікаў віталі кіроўцы з праезджай часткі.
11:57
3.11.2013
Маладыя ўдзельнікі шэсьця грэюцца гарбатай з тэрмасаў.