Параўнальна з адпаведным пэрыядам 2012 году намінальны налічаны сярэднямесячны заробак павялічыўся на 43,2%, што вышэй за тэмпы росту, прадугледжаныя прагнозам на 2013 год.
У жніўні намінальны налічаны сярэднямесячны заробак у цэлым па краіне склаў 5 млн 547,1 тыс рублёў (621,2 даляра) і павялічыўся параўнальна са жніўнем 2012 году на 35,4%.
Рэальны заробак у цэлым па Беларусі за студзень-жнівень 2013 году вырас параўнальна з адпаведным пэрыядам 2012 году на 19,5%.
Віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч 6 траўня падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што сярэдні заробак да канца году можа скласьці 650–700 даляраў на месяц.
Тады незалежныя эканамісты папярэджвалі, што падвышэньне заробку да такога ўзроўню можа прывесьці да паўтору крызісу, які амаль утрая абясцэніў беларускі рубель у 2011 годзе.