Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская палоньніца Сьвятлана Маркіяновіч у Беларусі


Сьвятлана Маркіяновіч
Сьвятлана Маркіяновіч

Бабуля Сьвятланы Маркіяновіч Зінаіда Міхайлаўна пацьвердзіла, што ўнучка прыляцела ў суботу. На пытаньне, як пачуваецца Сьвятлана, бабуля адказала: «Як яна можа пасьля такога пачувацца?»

Цяпер, паводле Зінаіды Міхайлаўны, Сьвятлана Маркіяновіч пайшла ў міліцыю.


23 верасьня Сьвятлана Маркіяновіч патэлефанавала дахаты і паведаміла, што ўцякла з сырыйскага палону.

Паводле Сьвятланінай цёці Ірыны Канстанцінаўны, супраць тых, хто выкраў малдаванку Карыну Кольца і Сьвятлану Маркіяновіч, ужо заведзеная крымінальная справа, яны затрыманыя. «Хто яны, я ня ведаю. Яны патрабавалі выкуп, але не ад нас асабіста. Якраз пра гэта я ня ведаю». У палоне дзяўчаты прабылі больш за месяц.

Беларуска Сьвятлана Маркіяновіч і малдаванка Карына Кольца зьявіліся ў відэароліку, які, верагодна, быў зьняты адным з атрадаў паўстанцкай Сырыйскай свабоднай арміі. Ролік разьмясьціў 9 жніўня карыстальнік Shaker Motlak на канале Youtube пад назвай «Расейская сям’я прызнаецца ў працы на „Хізбулу“».

У прысутнасьці мужчын у масках і з аўтаматамі дзяўчаты кажуць, што прыбылі ў Сырыю пад выглядам журналістак і працуюць на ваенізаваную ісламскую групоўку «Хізбула», якая ваюе на баку ўрадавых войскаў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 15 жніўня пацьвердзіла беларускае грамадзянства Сьвятланы Маркіяновіч. А яшчэ празь некалькі дзён беларускія праваахоўныя органы заявілі, што беларуска ня раз выяжджала ў Лібан працаваць танцоўшчыцай у начных клюбах.

«Пра гэтую жанчыну вядома, што яна была пазбаўленая бацькоўскіх правоў за неадпаведны догляд за сынам. Цяпер яе дзіця, 2007 году нараджэньня, усыноўлена прыёмнымі бацькамі. Маральнае аблічча гэтай жанчыны, якое нам вядома, таксама пакідае жадаць лепшага», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі намесьнік начальніка ўправы наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Сяргей Колтун.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG