Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдаванка, якая ўцякла з сырыйскага палону: «Я хачу ўсё хутчэй забыць»


Карына Кольца
Карына Кольца
Малдаванка Карына Кольца, якая разам зь беларускай Сьвятланай Маркіяновіч уцякла з сырыйскага палону, цяпер у Лібане ў гатэлі.

«Мы далі паказаньні, цяпер чакаем, як усё вырашыцца, і адлёту на радзіму. Думаю, што на гэтым тыдні ўжо будзем дома. Са Сьвятланай мы жывем асобна, мы стаміліся адна ад адной», — распавядае Карына Радыё Свабода.

Карына Кольца неахвотна распавядае пра тое, што зь ёй адбылося:

«Вядома, адчуваньне бездапаможнасьці. Але ўсё нашмат лепш цяпер, нам далі добрыя нумары, ямо што хочам. Галоўнае — што самае страшнае ўжо за намі. Галоўнае — мы выкараскаліся», — распавяла Радыё Свабода

Карына кажа, што ў яе ёсьць праблемы са здароўем. «Трэба пастарацца ўсё гэта хутчэй забыць, але пакуль мне не даюць, — кажа яна. — Дзякуй усім, хто перажываў і маліўся за нас. Я адно магу сказаць: я перагледзела ўсё сваё жыцьцё. Яно ўвогуле ўсё пачынаецца наноў».
Яны патрабавалі выкуп, але не ад нас асабіста. Якраз пра гэта я ня ведаю

23 верасьня Сьвятлана Маркіяновіч патэлефанавала дахаты і паведаміла, што ўцякла з сырыйскага палону.

Паводле Сьвятланінай цёці Ірыны Канстанцінаўны, супраць тых, хто выкраў малдаванку Карыну Кольца і Сьвятлану Маркіяновіч, ужо заведзеная крымінальная справа, яны затрыманыя. «Хто яны, я ня ведаю. Яны патрабавалі выкуп, але не ад нас асабіста. Якраз пра гэта я ня ведаю». У палоне дзяўчаты прабылі больш за месяц.



«Яны з другога паверху выскачылі. Пра выкуп я падрабязнасьцяў не зразумела», — кажа Ірына Канстанцінаўна. Пасьля ўцёкаў дзяўчаты схаваліся ў мячэце, імам якога і зьвязаўся зь беларускім консулам.

Сьвятлана мае вярнуцца дахаты ў бліжэйшыя дні.

«Цяпер яна задаволеная, радасная, што жывыя. Там ужо пайшлі пагрозы пра расстрэл, таму яны і вырашылі ўцячы», — кажа Ірына Канстанцінаўна.
«Беларуская грамадзянка знаходзіцца ў бясьпечным месцы, яе жыцьцю нічога не пагражае»

«Беларуская грамадзянка знаходзіцца ў бясьпечным месцы, яе жыцьцю нічога не пагражае», — заявіла Інтэрфаксу намесьніца начальніка ўправы інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына.

Беларуска Сьвятлана Маркіяновіч і малдаванка Карына Кольца зьявіліся ў відэароліку, які, верагодна, быў зьняты адным з атрадаў паўстанцкай Сырыйскай свабоднай арміі. Ролік разьмясьціў 9 жніўня карыстальнік Shaker Motlak на канале Youtube пад назвай «Расейская сям’я прызнаецца ў працы на „Хізбулу“».

У прысутнасьці мужчын у масках і з аўтаматамі дзяўчаты кажуць, што прыбылі ў Сырыю пад выглядам журналістак і працуюць на ваенізаваную ісламскую групоўку «Хізбула», якая ваюе на баку ўрадавых войскаў.

Леанід Бытка, брат Карыны Кольца, якая была ў палоне ў сырыйскіх паўстанцаў разам зь беларускай Сьвятланай Маркіяновіч, паведамляў Радыё Свабода, што яна выехала 25 ліпеня «на заробкі».

«Яна званіла мне тыдзень таму. Сказала, што яе выкралі. Я сказаў, што ня ведаю, што рабіць. Тады яна мне сказала, каб я пайшоў да той жанчыны, якая яе сюды адправіла. Я пытаюся: як цябе выкралі? Яна кажа, што выкралі яе ў сяброўкі, і яна цяпер знаходзіцца зь ёю ў палоне».

Пазьней праваахоўныя органы Малдовы пацьвердзілі, што Карына ня раз выяжджала ў Лібан працаваць у начных клюбах танцоркаю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG