Гэта трэці візыт 78- гадовага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру ў Літву, піша DELFI.
Пры сустрэчы госьця каля гатэля апярэзалі літоўскай нацыянальнай стужкай з вышытым на ёй літоўскім трохкаляровым сьцягам і адной з найважнейшых тыбецкіх будысцкіх мантр Om mani padme hum.
Далай-ламе таксама ўручылі букет кветак, некаторыя людзі трымалі сьцяжкі Тыбету.
Падчас візыту плянуецца наведваньне Далай -ламам сэйма, віленскай ратушы, ён таксама выступіць з лекцыяй. Аб афіцыйных сустрэчах літоўскага кіраўніцтва з Далай -ламай не паведамляецца.
Далай-лама быў у Літве ў 1991 і ў 2001 гадах. Апошні раз зь ім сустрэўся прэзыдэнт Валдас Адамкус, сустрэча была ахарактарызаваная як «прыватная гутарка».
Некалькі раней у сераду актывісты перадалі прэзыдэнту Далі Грыбаўскайце ў Вільні больш за 6 тысяч подпісаў з заклікам уключыць пытаньне Тыбету ў парадак працы Эўразьвязу.
У другім паўгоддзі гэтага году Літва старшынюе ў Радзе ЭЗ.
Далай-ламу, які ў 1959 годзе эміграваў у Індыю пасьля няўдалага паўстаньня ў Тыбеце супраць праўленьня Кітая, Пэкін лічыць сэпаратыстам, які падбухтовае да да гвалту . Між тым сам духоўны лідэр кажа, што хоча ўсяго толькі пашырэньня аўтаноміі для сваёй радзімы — Тыбету.
У 1989 годзе Далай -лама атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Ён адмовіўся ад палітычных пасадаў ў 2011 годзе.