Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыбэтцы выбіраюць кіраўніка ўраду ў выгнаньні


Сёньня тыбэтцы па ўсім сьвеце выбіраюць кіраўніка рэфармаванага ўраду Тыбэту ў выгнаньні.

Да нядаўняга часу ва ўрадзе было два прэм'ер -міністра, адным зь якіх зьяўляўся Далай-лама. У сувязі з адыходам Далай-ламы ад палітыкі абраны сёньня прэм'ер стане адзіным кіраўніком ўраду.

Найбольшыя шанцы на перамогу мае Лобсан Сангай – навуковец-юрыст тыбэцкага паходжаньня, які працуе ў Гарвардзе. Два іншых кандыдата – супрацоўнікі Цэнтральнай тыбэцкай адміністрацыі ў Дхарамсале на поўначы Індыі.

Афіцыйныя вынікі выбараў будуць абнародаваны ў канцы красавіка.

Зараз урад Тыбэту ў выгнаньні, пераемнік кіраўніцтва дзяржавы Тыбэт да яго акупацыі Кітаем у 1950 годзе, не прызнаны ні адной краінай у сьвеце.
XS
SM
MD
LG