Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Далай-лама падасьць у адстаўку


14-ы Далай Лама
14-ы Далай Лама
Палітычны і духоўны лідэр Тыбэту Далай-лама XIV Нгагванг Лаўзанг Тэньцьзінь Г'ямцхо заявіў, што складзе зь сябе палітычныя паўнамоцтвы кіраўніка тыбэцкага ўраду ў выгнаньні. Ён мяркуе, што пасада павінна стаць выбарнай.

Заява прагучала ў горадзе Дхарамсала на поўначы Індыі, дзе знаходзіцца рэзыдэнцыя тыбэцкага ўраду ў выгнаньні.

14-ы Далай-лама – 75-гадовага будысцкі мніх – быў вымушаны пакінуць Тыбэт у 1959 годзе пасьля няўдалага паўстаньня супраць кітайскай адміністрацыі ў Гімалаях.

На сёньняшні дзень ён адмовіўся ад лёзунгаў за незалежнасьць Тыбэту на карысьць патрабаваньня аўтаноміі ў межах Кітаю.
XS
SM
MD
LG