Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: у атамана канчаецца залаты запас


Леў Марголін
Леў Марголін
Камэнтуючы ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы, эканаміст Леў Марголін адзначыў, што цяжка камэнтаваць падобныя глупствы.

«Але гэта шараговая яго ініцыятыва, якая, на шчасьце, застанецца без усялякіх наступстваў. Казаць нешта сэнсоўнае на гэты конт немагчыма. Бо, па-першае, ёсьць Расея. Як мы будзем браць грошы ў людзей, якія едуць у Расеі на працу ці па тавары? Па-другое, у нас ужо ёсьць досьвед апазыцыянэраў, як можна езьдзіць на Захад, калі на Захад не пускаюць. Можна таксама гэта рабіць праз Расею. І шмат яшчэ чаго, што робіць гэтую ініцыятыву абсалютна бессэнсоўнай».

Карэспандэнт: «Але зь якой прычыны Лукашэнка робіць такія заявы?»

Марголін: «З простай прычыны: бо ў атамана канчаецца залаты запас. Канчаецца яго казна, і трэба недзе шукаць грошы. Як гэта рабілася ў Савецкім Саюзе? Абрабавалі сялян — і зьявіліся грошы для індустрыялізацыі. Так і тут: калі няма дзе пазычыць і няма ахвоты прадаваць маёмасьць, то трэба ўзяць грошы ў людзей. Вось і ўсё».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG