«Нашы людзі сёньня, якія нас усё крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, — а да 3 млрд даляраў вывозяць за мяжу ў Эўразьвяз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што выяжджаеш за межы краіны па гэтае барахло — заплаці пошліну», — заявіў Лукашэнка ў пятніцу, наведваючы завод «Мотавела».
«Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 даляраў з носа і едзь за мяжу», — удакладніў Лукашэнка.
Тады «ён (хто выяжджае за мяжу — Інтэрфакс) прыйдзе ў нашу краму і купіць наш халадзільнік, а ня будзе цягнуць з Эўразьвязу гэтае барахло невядома якой вытворчасьці».
Акрамя таго, кажа Лукашэнка, сёньня ў ЭЗ «сядзяць і паціраюць рукі: ім 3 млрд даляраў грошай вывезьлі туды, у іх разьвіваецца гандаль, вытворчасьць, а мы тут барахтаемся як дурні».
«Чаму мы ствараем умовы для ўвозу ў краіну імпарту, ды яшчэ на ільготных умовах?» — задаецца пытаньнем Лукашэнка.
«У нас свае халадзільнікі, навошта нам ільготныя ўмовы ствараць для іх увозу з-за мяжы?» — дадаў Лукашэнка.
Начальнік ідэалягічнага аддзелу Дзяржаўнага мытнага камітэту Канстанцін Галамідаў, які наведвае ўсе нарады, паведаміў Радыё Свабода:
«Дадзеныя пытаньні ў Дзяржаўным мытным камітэце не разглядаліся. Я, вядома, не Настрадамус, але, верагодна, і ня будуць разглядацца. Ёсьць нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць парадак перасячэньня мяжы, ёсьць вызначаныя нормы — вагавыя, цэнавыя, ёсьць абмежаваньні, забароны — што нельга перавозіць. Гэта канкрэтна, дакладна прапісана ў нарматыўных актах. Вось гэтыя пытаньні — калі ласка, мы можам камэнтаваць, мы можам абмяркоўваць. Пра ўсё астатняе — што ж мы можам сказаць? Такой інфармацыяй я не валодаю».
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч так пракамэнтаваў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы:
«Гэта працяг ненадзейнай палітыкі самаізаляцыі. У век глябалізацыі гэта бессэнсоўна. А па-другое, гэта непавага да элемэнтарных правоў чалавека, бо чалавек мае права выехаць свабодна. І таксама бездапаможнасьць у рэформах, якія так неабходныя Беларусі. Бо ня гэта дапаможа сёньняшняй уладзе мець прагрэс у эканоміцы. А проста трэба даўно рабіць вялікую інвэнтарызацыю гаспадаркі, трэба рабіць структурныя рэформы. І гэта ўсе добра ведаюць, нават простыя людзі. А ўлада спрабуе абмежаваньнямі ўратаваць старую сыстэму. Шкада, што так, бо губляем час».
Камэнтуючы ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы, эканаміст Георгій Грыц сказаў, што ня ведае падобных прэцэдэнтаў, каб з усіх здымаць мыта:
«А калі яны будуць везьці тавар, які не вырабляецца ў Беларусі? Тут спатрэбіцца шмат падзаконных актаў. Прычына такой заявы адназначная — гэта адмоўнае сальда, якое расьце. Але калі казаць з гледзішча тавараў народнага спажываньня, прадуктаў харчаваньня, то трэба шукаць прычыну ў неканкурэнтаздольнасьці. Таму гэта хутчэй эмацыйная заява, і я ня бачу мэханізму запуску гэтай прапановы. Тым больш што Беларусь ужо ў пэўным сэнсе абмежаваная ў выбары правілаў, у тым ліку і ў падатковай палітыцы і мытным рэгуляваньні, бо мы — суб’ект Адзінай эканамічнай прасторы. І мы павінны каардынаваць свае дзеяньні з нашымі партнэрамі. Таму гэта, я думаю, эмацыйная заява, што трэба нешта рабіць».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: «Лукашэнка, напэўна, забыўся, што ўжо была сытуацыя, калі з грамадзянаў Беларусі ўзымаліся грошы за выезд за мяжу, калі людзі плацілі за штамп у пашпарце аб дазволе на выезд ва ўсе краіны сьвету. Але Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прызнаў гэта парушэньнем канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Канстытуцыя гарантуе права свабоднага перасоўваньня, у тым ліку права свабодна пакідаць сваю краіну і вяртацца ў яе.
Мы ня мусім плаціць за рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў. А ў дадзенай сытуацыі як будуць вызначаць, зь якой нагоды я еду за мяжу? Я асабіста, напрыклад, ніякіх тавараў не важу і ня ўвожу. І чаму я павінен плаціць 100 даляраў за тое, што выяжджаю за мяжу? Гэта будзе прамым парушэньнем маіх канстытуцыйных правоў. Калі чалавек увозіць тавар — на гэта ёсьць мыты. У частцы мытаў у мяне пярэчаньняў няма, бо дзяржава мае права ўстанаўліваць мыты, уводзіць дадатковыя падаткі. Хаця тут таксама трэба мець межы, бо будзе, як у той казцы пра Чыпаліна, калі падаткі ўводзіліся на дождж, на паветра і яшчэ невядома на што».
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка кажа, што сур’ёзна такія заявы абмяркоўваць немагчыма:
«Гэта ягоная фраза, якая ня мае ніякага практычнага сэнсу. Гэта проста эмацыйная „заляпуха“, эмацыйны ўсплёск. Гэта ня мае ніякага дачыненьня да рэальнай палітыкі, таму што ёсьць такія рэчы, як Дэклярацыя правоў чалавека, дакумэнты аб свабодзе выезду, перасоўваньня, якія Беларусь ратыфікавала, падпісала. Ня трэба да гэтага ставіцца даслоўна».
Камэнтуючы ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы, эканаміст Леў Марголін адзначыў, што цяжка камэнтаваць падобныя глупствы.
«Але гэта шараговая яго ініцыятыва, якая, на шчасьце, застанецца без усялякіх наступстваў. Казаць нешта сэнсоўнае на гэты конт немагчыма. Бо, па-першае, ёсьць Расея. Як мы будзем браць грошы ў людзей, якія едуць у Расеі на працу ці па тавары? Па-другое, у нас ужо ёсьць досьвед апазыцыянэраў, як можна езьдзіць на Захад, калі на Захад не пускаюць. Можна таксама гэта рабіць праз Расею. І шмат яшчэ чаго, што робіць гэтую ініцыятыву абсалютна бессэнсоўнай».
Карэспандэнт: «Але зь якой прычыны Лукашэнка робіць такія заявы?»
Марголін: «З простай прычыны: бо ў атамана канчаецца залаты запас. Канчаецца яго казна, і трэба недзе шукаць грошы. Як гэта рабілася ў Савецкім Саюзе? Абрабавалі сялян — і зьявіліся грошы для індустрыялізацыі. Так і тут: калі няма дзе пазычыць і няма ахвоты прадаваць маёмасьць, то трэба ўзяць грошы ў людзей. Вось і ўсё».
«Ніякай дэвальвацыі пад прамысловасьць і экспарт ня будзе. Беларускі рубель пад прамысловасьць дэвальвавацца ня будзе, беларускі рубель будзе ўмацоўвацца або аслабляцца ў залежнасьці ад попыту і прапановы», — сказаў Лукашэнка.

З мытнікамі Лукашэнка не абмяркоўваў мыта на ўвоз «барахла»

Мілінкевіч: Гэта працяг палітыкі самаізаляцыі
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч так пракамэнтаваў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы:
«Гэта працяг ненадзейнай палітыкі самаізаляцыі. У век глябалізацыі гэта бессэнсоўна. А па-другое, гэта непавага да элемэнтарных правоў чалавека, бо чалавек мае права выехаць свабодна. І таксама бездапаможнасьць у рэформах, якія так неабходныя Беларусі. Бо ня гэта дапаможа сёньняшняй уладзе мець прагрэс у эканоміцы. А проста трэба даўно рабіць вялікую інвэнтарызацыю гаспадаркі, трэба рабіць структурныя рэформы. І гэта ўсе добра ведаюць, нават простыя людзі. А ўлада спрабуе абмежаваньнямі ўратаваць старую сыстэму. Шкада, што так, бо губляем час».
Грыц: Ня ведаю падобных прэцэдэнтаў, каб з усіх здымаць мыта
Камэнтуючы ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы, эканаміст Георгій Грыц сказаў, што ня ведае падобных прэцэдэнтаў, каб з усіх здымаць мыта:
«А калі яны будуць везьці тавар, які не вырабляецца ў Беларусі? Тут спатрэбіцца шмат падзаконных актаў. Прычына такой заявы адназначная — гэта адмоўнае сальда, якое расьце. Але калі казаць з гледзішча тавараў народнага спажываньня, прадуктаў харчаваньня, то трэба шукаць прычыну ў неканкурэнтаздольнасьці. Таму гэта хутчэй эмацыйная заява, і я ня бачу мэханізму запуску гэтай прапановы. Тым больш што Беларусь ужо ў пэўным сэнсе абмежаваная ў выбары правілаў, у тым ліку і ў падатковай палітыцы і мытным рэгуляваньні, бо мы — суб’ект Адзінай эканамічнай прасторы. І мы павінны каардынаваць свае дзеяньні з нашымі партнэрамі. Таму гэта, я думаю, эмацыйная заява, што трэба нешта рабіць».
Стэфановіч: «Гэта будзе прамым парушэньнем канстытуцыйных правоў»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: «Лукашэнка, напэўна, забыўся, што ўжо была сытуацыя, калі з грамадзянаў Беларусі ўзымаліся грошы за выезд за мяжу, калі людзі плацілі за штамп у пашпарце аб дазволе на выезд ва ўсе краіны сьвету. Але Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прызнаў гэта парушэньнем канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Канстытуцыя гарантуе права свабоднага перасоўваньня, у тым ліку права свабодна пакідаць сваю краіну і вяртацца ў яе.
Мы ня мусім плаціць за рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў. А ў дадзенай сытуацыі як будуць вызначаць, зь якой нагоды я еду за мяжу? Я асабіста, напрыклад, ніякіх тавараў не важу і ня ўвожу. І чаму я павінен плаціць 100 даляраў за тое, што выяжджаю за мяжу? Гэта будзе прамым парушэньнем маіх канстытуцыйных правоў. Калі чалавек увозіць тавар — на гэта ёсьць мыты. У частцы мытаў у мяне пярэчаньняў няма, бо дзяржава мае права ўстанаўліваць мыты, уводзіць дадатковыя падаткі. Хаця тут таксама трэба мець межы, бо будзе, як у той казцы пра Чыпаліна, калі падаткі ўводзіліся на дождж, на паветра і яшчэ невядома на што».
Леанід Заіка: «Гэта проста эмацыйная заляпуха»
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка кажа, што сур’ёзна такія заявы абмяркоўваць немагчыма:
«Гэта ягоная фраза, якая ня мае ніякага практычнага сэнсу. Гэта проста эмацыйная „заляпуха“, эмацыйны ўсплёск. Гэта ня мае ніякага дачыненьня да рэальнай палітыкі, таму што ёсьць такія рэчы, як Дэклярацыя правоў чалавека, дакумэнты аб свабодзе выезду, перасоўваньня, якія Беларусь ратыфікавала, падпісала. Ня трэба да гэтага ставіцца даслоўна».
Марголін: у атамана канчаецца залаты запас
Камэнтуючы ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы, эканаміст Леў Марголін адзначыў, што цяжка камэнтаваць падобныя глупствы.
«Але гэта шараговая яго ініцыятыва, якая, на шчасьце, застанецца без усялякіх наступстваў. Казаць нешта сэнсоўнае на гэты конт немагчыма. Бо, па-першае, ёсьць Расея. Як мы будзем браць грошы ў людзей, якія едуць у Расеі на працу ці па тавары? Па-другое, у нас ужо ёсьць досьвед апазыцыянэраў, як можна езьдзіць на Захад, калі на Захад не пускаюць. Можна таксама гэта рабіць праз Расею. І шмат яшчэ чаго, што робіць гэтую ініцыятыву абсалютна бессэнсоўнай».
Карэспандэнт: «Але зь якой прычыны Лукашэнка робіць такія заявы?»
Марголін: «З простай прычыны: бо ў атамана канчаецца залаты запас. Канчаецца яго казна, і трэба недзе шукаць грошы. Як гэта рабілася ў Савецкім Саюзе? Абрабавалі сялян — і зьявіліся грошы для індустрыялізацыі. Так і тут: калі няма дзе пазычыць і няма ахвоты прадаваць маёмасьць, то трэба ўзяць грошы ў людзей. Вось і ўсё».
Лукашэнка супакойвае, што дэвальвацыі ня будзе