Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З мытнікамі Лукашэнка не абмяркоўваў мыта на ўвоз «барахла»


Начальнік ідэалягічнага аддзелу Дзяржаўнага мытнага камітэту Канстанцін Галамідаў, які наведвае ўсе нарады, паведаміў Радыё Свабода:

«Дадзеныя пытаньні ў Дзяржаўным мытным камітэце не разглядаліся. Я, вядома, не Настрадамус, але, верагодна, і ня будуць разглядацца. Ёсьць нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць парадак перасячэньня мяжы, ёсьць вызначаныя нормы — вагавыя, цэнавыя, ёсьць абмежаваньні, забароны — што нельга перавозіць. Гэта канкрэтна, дакладна прапісана ў нарматыўных актах. Вось гэтыя пытаньні — калі ласка, мы можам камэнтаваць, мы можам абмяркоўваць. Пра ўсё астатняе — што ж мы можам сказаць? Такой інфармацыяй я не валодаю».

6 верасьня падчас наведваньня «Мотавела» Аляксандар Лукашэнка заявіў:

«Нашы людзі сёньня, якія нас усё крытыкуюць — бедная, жабрацкая краіна, — а да 3 млрд даляраў вывозяць за мяжу ў Эўразьвяз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што выяжджаеш за межы краіны па гэтае барахло — заплаці пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 даляраў з носа і едзь за мяжу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG