Справу ў судзе Менскага раёну разглядаў судзьдзя Андрэй Бяліла.
10 жніўня міліцыянты затрымалі Дзяніса Сахара на спартыўна-палявых зборах, што праводзілі нацболы каля Воўкавіцкага вадасховішча ў Менскім раёне.
Сахару начапілі кайданкі й пырснулі сьлезацечным газам у твар. Разам зь ім з прымяненьнем фізычнай сілы і сьлезацечнага газу былі затрыманыя яшчэ 11 юнакоў. Усіх адвезьлі ў пастарунак у Ждановічах, дзе склалі пратаколы за «расьпіцьцё алькагольных напояў у грамадзкім месцы».
Разгляд справы Дзяніса Сахара двойчы пераносіўся праз тое, што сьведкі своечасова не зьяўляліся ў суд.
Адвакат Дзяніса Сахара настойваў на апытаньні міліцыянтаў, бо ў іхніх паказаньнях багата працэсуальных супярэчнасьцяў.
Суд узяў на сябе абавязаньне знайсьці сьведак і запрасіць іх на судовае паседжаньне 4 верасьня, аднак у выніку прызнаў актывіста вінаватым і пакараў яго штрафам на 40 базавых велічыняў.