У дзень, калі афіцыйнай інфармацыі амаль не было, зьявілася шмат прасторы, каб выказваць разнастайныя вэрсіі прычынаў і наступстваў калійнай вайны.
Расейскі журналіст Сяргей Дарэнка заявіў, што Аляксандар Лукашэнка праявіў такім чынам сваю волю і ня хоча быць падманутым:
«Лукашэнку як такога адзначаюць валявыя дзеяньні. І гэтае дзеяньне валявое. Можна казаць, наколькі яно разумнае, мэтазгоднае, але адмовіць у волі немагчыма. Лукашэнка ня хоча, каб зь ім абыходзіліся хітрыкамі, каб яго аб’ягорвалі.
Калі ты ў маленькія літаркі дамовы схаваў здольнасьць падмануць партнэра, то другі партнэр павінен, па сумленьні, проста разумець, што мае справу з махлярамі. І Лукашэнка дае зразумець: літаркі літаркамі, а махлярства махлярствам».
Беларуска-расейскі палітоляг Дзьмітры Балкунец упэўнены: канфлікт паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем» мае выключна эканамічную прыроду. А Аляксандар Лукашэнка імкнецца як найбольш палітызаваць яго, каб зрабіць Расею вінаватай у магчымым каляпсе беларускай эканомікі:
«Лукашэнка прадбачыць нэгатыўныя наступствы для беларускай эканомікі і такім чынам спрабуе зваліць віну за свае эканамічныя паразы на расейскіх алігархаў і на ўсю Расейскую Фэдэрацыю. Безумоўна, увосень беларускую эканоміку чакае крызіс. Ён тут мае бонус, бо прапаганда імкнецца паказаць яго як змагара з алігархамі, якія крадуць калій, і яго насельніцтва абедзьвюх краінаў будзе падтрымліваць, бо алігархаў ніхто ня любіць».
Варта зазначыць, што Керымаў хоць і асноўны, але не адзіны акцыянэр «Уралкалія». Праз свой фонд ён мае каля 22 працэнтаў акцыяў кампаніі. Керымава, чыя маёмасьць ацэньваецца ў 7 мільярдаў даляраў, часам называюць «крамлёўскім банкірам». Выданьне Financial Times спрабавала спраўдзіць чуткі пра тое, што мільярдэр дагестанскага паходжаньня інвэставаў у разнастайныя праекты грошы топавых фігураў расейскай палітыкі. Аднак непасрэднага пацьверджаньня гэтаму няма.
Дарэнка кажа, што менавіта Керымаў і ягоныя людзі адказныя за падманныя схемы ў дзеяньні Беларускай калійнай кампаніі.
«Керымаў хаваў гэтыя літаркі, ягоныя людзі. А як вы дзейнічаеце ў сваім жыцьці? Вось банк дае вам крэдыт і маленькімі літаркамі піша, што вы дурніца, вас трэба абакрасьці. Вы б што зрабілі?»
Людзі Керымава — гэта ў тым ліку і генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр, які цяпер у СІЗА КДБ. Cёньня Баўмгертнэру чарговым разам адмовілі ў спатканьні са сваякамі.
Дзьмітрыя Балкунца вэрсія пра тое, што беларускі бок стаўся ахвярай хцівых намераў расейскага алігарха, зусім не прыцягвае. Ён упэўнены, што беларускі бок ведаў пра ўсе схемы продажу калію праз БКК і ўсё яго задавальняла. Апраўданьні выглядаюць альбо няшчырымі, альбо трэба ставіць пытаньне пра прафпрыдатнасьць беларускіх мэнэджэраў:
«Яны кажуць, што ў іх мэнэджэры „Ўралкалія“ скралі базу. Дык, прабачце, у вас тады і прыбіральшчыца можа базу скрасьці. Куды глядзела служба бясьпекі? І цяпер рынак стаіць. Гэта значыць, што беларускія мэнэджэры проста ня ў стане наладзіць продаж самастойна».
А прычына гэтага, на думку палітоляга, навідавоку. Усе ў адзін голас сьцьвярджаюць, што «Беларуськалій» можа гандляваць сваёй прадукцыяй самастойна. Аднак дагэтуль такога не было зроблена. Чаму?
Балкунец: «Беларускія ўлады могуць лёгка прадаваць калійныя ўгнаеньні на гандлёвай біржы. Гэта чыста біржавы тавар. Хай сабе рынак і манапольны. Але яны гэтага ня робяць, бо, як мне здаецца, яны не зацікаўленыя ў празрыстай схеме продажу. Мы ня ведаем, па якіх коштах калій прадаецца ў Бразылію ці ў Кітай. А празь біржу мы маглі б бачыць, як фармуецца цана. Беларускія ўлады ня хочуць празрыстасьці, знайшлі зараз нейкую катарскую кампанію. Проста робяць усё, каб шукаць шэрыя схемы і плаціць нешта пасярэднікам».
Прэзыдэнты Расеі і Беларусі яшчэ не сказалі свайго слова ў калійнай вайне. Журналіст Віктар Дзятліковіч лічыць, што ўсё можа зьмяніць заяўка на арышт аднаго з самых блізкіх Крамлю алігархаў. Гэта, на думку Дзятліковіча, выведзе канфлікт на самы высокі ўзровень:
«Усё ж на грошы Керымава існуюць мінімум два рэгіёны Расеі — Пермскі край, дзе знаходзіцца „Ўралкалій“ (і яго падаткі складаюць значную частку бюджэту рэгіёну) і Дагестан, куды Керымаў укладае шалёныя грошы».
Аднак ёсьць і іншыя меркаваньні. Расея робіць вялікую стаўку на праект Эўразійскага зьвязу. Распачалася нават гандлёвая вайна з Украінай, абы не дапусьціць яе альянсу з Эўразьвязам, падпісаньне якога чакаецца на віленскім саміце ў лістападзе. Аляксандар Лукашэнка выбраў зручны момант, каб дабіцца сваіх мэтаў. Па словах Балкунца, Масква не паставіць пад пагрозу геапалітычныя інтарэсы і хутчэй ахвяруе адным алігархам:
«Лукашэнка разумее, што для Масквы гэта вельмі важны аспэкт, бо разрываць стасункі з галоўным саюзьнікам азначае пахаваць гэты праект. Рэакцыя Масквы будзе, вядома. Напрыклад, ёсьць праблемы з малочнай прадукцыяй, пытаньні з пастаўкамі нафты. Але Масква будзе старацца разьвязаць гэтае пытаньне з найменшымі стратамі для лёсу Эўразійскага зьвязу».

Безумоўна, увосень беларускую эканоміку чакае крызіс

Вось банк дае вам крэдыт і маленькімі літаркамі піша, што вы дурніца, вас трэба абакрасьці. Вы б што зрабілі?