Пра гэта паведамілі ў беларускіх праваахоўных органах.
Акрамя таго, завяршаецца адпрацоўка пытаньняў па прад’яўленьні позваў, накладаньні арышту на маёмасьць і актывы «Ўралкалія», у тым ліку за мяжой.
Сьледчы камітэт завёў справы супраць старшыні назіральнай рады кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра , а таксама сябра назіральнай рады Алега Пятрова, першага намесьніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесьніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтавага аддзела Дзьмітрыя Самойлава. Падставай для крымінальнага перасьледу сталі матэрыялы пра ўчыненьне гэтымі асобамі відавочных злоўжываньняў службовымі паўнамоцтвамі ў карысьлівых мэтах, якія прывялі да нанясеньня істотнай шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам Рэспублікі Беларусь, а таксама нанясеньня ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій » і ЗАТ «БКК», паведамляе БЕЛТА.
Раней ў Маскве заявілі, што ня выдадуць топ-мэнэджараў Менску.
«Сваіх грамадзян Расея, як, зрэшты, і большасьць краін, якія паважаюць сябе, не выдае», — сказаў Інтэрфаксу прадстаўнік расейскіх праваахоўных органаў.
Міжнародны ордэр Інтэрполу на арышт топ-мэнэджэраў БКК паступіў у Маскву «і цяпер разглядаецца». Ён тычыцца абвешчаных у вышук топ-мэнэджэраў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Алега Пятрова, Канстанціна Саладоўнікава, Ігара Яўстратава й Дзьмітрыя Самойлава.