«Чаму не прапусьцілі — ня ведаю, але атрымала назад гэтую бандэролю, хоць нядаўна ў калёніі адвакату сказалі, што можна дасылаць мастацкую літаратуру. Папярэджвалі, каб не дасылалі толькі філязофскія і палітычныя кнігі, але вось і мастацкія забаранілі. Можа, Даўлатава — таму што пісаў пра савецкія канцлягеры, дзе сам служыў ахоўнікам? А за што Кафку не прапусьцілі, дык і ўявіць не магу», — пракамэнтавала сытуацыю маці палітвязьня Тацяна Францкевіч.
Яе сына Аляксандра Францкевіча асудзілі на 3 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на будынкі. Празь некалькі месяцаў актывіст мае выйсьці на волю. У калёніі Аляксандра Францкевіча трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу.
Як стаяць справы з атрыманьнем літаратуры ў іншых актывістаў анархісцкага руху, якія цяпер за кратамі?
Маці Ігара Аліневіча Валянціна паведаміла карэспандэнту Свабоды: «У нашу калёнію з 1 чэрвеня бандэролі для вязьняў не прымаюць. Пра гэта Ігар паведаміў на апошнім спатканьні ў траўні. Але гэта, наколькі мне вядома, агульнае правіла, хоць на практыцы атрымліваецца, што ў пэўнай калёніі могуць быць асаблівасьці. У наваполацкай, дзе трымаюць Ігара, і раней было, што не дазвалялі яму перадаць кнігі. Аднойчы набыла нейкую філязофскую кнігу ў краме насупраць адміністрацыі Лукашэнкі, паказваю ў калёніі чэк, але ўсё роўна не прапусьцілі. А мастацкую літаратуру Ігар прасіў не перадаваць. Патлумачыў, што ў турэмнай бібліятэцы досыць добры падбор кніг. Адкуль яны бяруцца? Усё проста: кнігі, якія туды перадаюць, назад забраць немагчыма, і гэтак набіраецца нядрэнная бібліятэка».
Палітвязьня Ігара Аліневіча, які асуджаны на 8 гадоў, трымаюць у Наваполацкай калёніі.
Бацька палітвязьня, актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка Аляксандар Дзядок распавёў, якая сытуацыя з кнігамі склалася ў ягонага сына.
«Якраз складаю для сына сьпіс кніг, якія прапаную яму адправіць. Дашлю сьпіс, і ён вызначыць, што адпраўляць, а што не, бо ён лепш ведае, што прапусьцяць. Дакладна ведаю, што не прапусьцяць ніякія раздрукоўкі з інтэрнэту. Сын жартуе, што нават калі адправіце сьцягнутую з інтэрнэту інструкцыю па вырошчваньні кактусаў, яе не прапусьцяць».
Палітвязьня Мікалая Дзядка, якога суд асудзіў на 4 гады зьняволеньня, як злоснага парушальніка рэжыму трымаюць у магілёўскай «крытай» турме, дзе сядзяць таксама былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч і актывіст Яўген Васьковіч.