Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад вызваленьнем Францкевіча чакае суд


Аляксандар Францкевіч
Аляксандар Францкевіч

30 жніўня ў Івацэвіцкай калёніі адбудзецца суд адносна ўсталяваньня прэвэнтыўнага нагляду над палітвязьнем Аляксандрам Францкевічам пасьля ягонага вызваленьня.

Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне маці. Аляксандар папрасіў, каб на пасяджэньні прысутнічаў адвакат.Тацяна Францкевіч распавяла карэспандэнту Свабоды, што ў дзень суда накіруецца да Івацэвіцкай калёніі і будзе чакаць вынікаў.

Таксама пакуль застаецца не ясным, калі Аляксандра Францкевіча выпусьцяць на волю з калёніі. Чакаецца, што гэта павінна адбыцца 3 верасьня.

«Пакуль невядома, калі яго выпусьцяць — альбо 3-га, альбо 6-га верасьня. Там судзьдзя недзе згубіла тры дні. Будзем таксама гэта высьвятляць. Саша сказаў, што адчувае сябе добра. Таксама ён паведаміў, што начальства зоны адаслала запыт судзьдзі, каб удакладніць дату яго арышту, але пакуль няма адказу. І адміністрацыя кажа, што ня мае дакумэнтаў. Вось паедзем зараз высьвятляць. Ён жа быў арыштаваны 3-га верасьня, але судзьдзя не запісала тры дні. Карацей, неразьбярыха, як усюды».

У траўні 2011 года Аляксандар Францкевіч быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі па «справе анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны актывіст не прызнаў.

Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зьняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызваленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG