Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў прэсавай службе «Белавія»:
«Да канца жніўня мы будзем выконваць чартарныя рэйсы ў Эгіпет, у асноўным будзем працаваць на вываз турыстаў з гэтай краіны, а зь верасьня прынята рашэньне прыпыніць чартарныя рэйсы».
У кампаніі «Белавія» ўдакладнілі, што гэтае рашэньне ўзгоднена з партнэрамі — замоўнікамі чартэрных рэйсаў у Эгіпет.
«Белавія» ажыцьцяўляе чартарныя авіяперавозкі зь Беларусі ў 2 горада Эгіпта — Хургаду і Шарм-эль-Шэйх.
Рашэньне аб прыпыненьні чартэрных рэйсаў у «Белавія» зьвязваюць з напружаным становішчам у Эгіпце, дзе працягваецца супрацьстаяньне ўрадавых сіл і прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Мухамэда Мурсі.