Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зможа Сноўдэн выйсьці з аэрапорту?


Пасажыр сьпіць у аэрапорце
Пасажыр сьпіць у аэрапорце
Кіраўнік расейскай Грамадзкай палаты, адвакат Анатоль Кучэрна сустрэўся з былым кантрактнікам амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвардам Сноўденам ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецьцева».

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» паведаміла крыніца ў службах аэрапорта.

Раней, прыбыўшы ў «Шарамецьцева», Кучэрна заявіў журналістам, што камэнтары будзе даваць толькі пасьля сустрэчы са Сноўдэнам.

Агенцтвы са спасылкай на крыніцы перадалі, што Сноўдэн ў бліжэйшыя гадзіны можа пакінуць аэрапорт, дзе ён знаходзіцца ад чэрвеня. Дакумэнты, якія дазваляюць Сноўдэну выйсьці з так званай «стэрыльнай зоны», яму нібыта зьбіраецца ўручыць адвакат Анатоль Кучэрна.

Эдвард Сноўдэн, які абнародаваў сакрэтныя зьвесткі аб амэрыканскіх праграмах электроннага сачэньня, абвінавачваецца ў ЗША ў шпіянажы. Вашынгтон патрабуе яго выдачы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG