«Я ведаю, як адчувае сябе Сноўдэн, я быў у такой самай сытуацыі, калі ня ведаеш, што з табой будзе, а твайму жыцьцю надалей пагражае небясьпека. Мяне не чакае сьмяротны прысуд або пажыцьцёвае зьняволеньне. Я ня ведаю, якія абвінавачаньні выстаўляюць мне беларускія ўлады. Аднак Сноўдэн і Асанж — уцекачы, і я ведаю, як яны цяпер сябе адчуваюць, гэта сапраўды цяжка».
Баранкоў прыляцеў у Эквадор у 2009 годзе пасьля таго, як у Беларусі супраць яго завялі крымінальную справу. З таго часу беларускія ўлады спрабуюць дамагчыся яго экстрадыцыі. Баранкоў адмаўляе ўсе абвінавачаньні і сьцьвярджае, што яго перасьледуюць у сувязі з тым, што ў сваім блогу ён напісаў аб злоўжываньнях і карупцыі ў беларускіх праваахоўных органах.
У 2010 годзе эквадорскія ўлады далі беларускаму міліцыянту палітычны прытулак, а ў 2011 годзе адказалі адмовай на запыт Менску аб экстрадыцыі Баранкова.