Суд у Эквадоры не задаволіў запыт Беларусі пра экстрадыцыю былога міліцыянта Аляксандра Баранкова на радзіму, дзе яго вінавацяць у махлярстве і вымагальніцтве.
Судзьдзя Карлас Рамірэс прызнаў, што Баранкоў абгрунтавана атрымаў статус палітычнага ўцекача і загадаў вызваліць яго з-пад варты. Паведамляецца, што Баранкова маюць вызваліць сёньня.
Аляксандр Баранкоў — былы афіцэр беларускай міліцыі, зьехаў зь Беларусі ў ліпені 2009 году.
Баранкоў сьцвяржае, што падчас службы ў міліцыі ён выкрыў карупцыю ў праваахоўных органах Беларусі. У заяве на атрыманьне статусу ўцекача ў Эквадоры ён распавёў, што ў Беларусі быў капітанам міліцыі, супрацоўнікам аддзелу, які займаўся сачэньнем за супрацоўнікамі замежных амбасадаў і звычайнымі грамадзянамі. Ён заявіў, што добра дасьведчаны аб фактах карупцыі ў вышэйшых афіцыйных колах сваёй краіны, а яго ўцёкі з Беларусі ў 2009 годзе былі зьвязаныя з нязгодай з палітыкай, якая праводзіцца Лукашэнкам. У чэрвені 2010 году ён атрымаў у Эквадоры статус палітычнага ўцекача.
Яшчэ ў сярэдзіне 2009 году супраць Баранкова ў Беларусі была распачатая крымінальная справа па абвінавачваньні ў атрыманьні хабару і махлярстве, у лістападзе 2009 году дадалося абвінавачваньне ў дзяржаўнай здрадзе. Запыт на яго вышук быў перададзены ў Інтэрпол.