Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Баранкоў выйшаў на свабоду ў Эквадоры


Аляксандар Баранкоў вызвалены з-пад варты ў Эквадоры пасьля таго, як гэтая краіна адмовілася выдаць яго Беларусі.

Пра гэта паведаміла мясцовая прэса гораду Кіта.

Баранкоў у суправаджэньні адваката выйшаў з будынку турмы «Гарсія Марэна» ў Кіта і паказаў знак перамогі людзям, якія сабраліся ля выхаду.

У Міністэрстве юстыцыі Эквадору запэўнілі, што беларус, што быў узяты пад варту ў чэрвені, адчувае сябе нармальна.

«Зь ім абыходзіліся ў адпаведнасьці з усімі правіламі, гэтаксама, як і зь іншымі затрыманымі», — заявіў прадстаўнік міністэрства.

На гэтым тыдні Эквадор адмовіўся экстрадаваць Баранкова ў Беларусь, дзе яго вінавацяць у махлярстве і вымагальніцтве.

Баранкоў лічыць, што ўлады Эквадору выратавалі яму жыцьцё, калі прынялі рашэньне не выдаваць Менску.

«Я шчаслівы. Яны выратавалі маё жыцьцё», — цытуе выданьне словы Баранкова, сказаныя па тэлефоне.

Баранкоў прыляцеў у Эквадор у 2009 годзе пасля таго, як у Беларусі супраць яго завялі крымінальную справу. З таго часу беларускія ўлады спрабуюць дамагчыся яго экстрадыцыі. Баранкоў адмаўляе ўсе абвінавачаньні і сьцьвярджае, што яго пераследуюць у сувязі з тым, што ў сваім блогу ён напісаў аб злоўжываньнях і карупцыі ў беларускіх праваахоўчых органах.

У 2010 годзе эквадорскія ўлады далі беларускаму міліцыянту палітычны прытулак, а ў 2011 годзе адказалі адмовай на запыт Менску аб экстрадыцыі Баранкова.

Аднак у ліпені ў Кіта з двухдзённым візітам прыбыў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Незадоўга да гэтага Баранкова ўзялі пад варту, нагадвае "Інтэрфакс".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG