Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн не прасіў прытулку ў Беларусі


Эдвард Сноўдэн
Эдвард Сноўдэн

Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн не зьвяртаўся ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай аб палітычным прытулку.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

У Дзяржаўным памежным камітэце Інтэрфаксу паведамілі, што грамадзянін па прозьвішчы Сноўдэн мяжу Беларусі не перасякаў.

«Інфармацыі аб перасячэньні мяжы Беларусі ў пунктах пропуску, у тым ліку авіяцыйных, чалавекам з такім прозьвішчам няма», — заявіў прэс-сакратар камітэту Аляксандар Цішчанка.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэту растлумачыў, што ў дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі, якія прыбываюць самалётам з Масквы, у аэрапорце памежны кантроль не ажыцьцяўляецца. Грамадзяне іншых дзяржаў, нават з маскоўскіх авіярэйсаў, праходзяць паўнавартасны памежны кантроль.

Раней у СМІ выказваліся здагадкі, што Сноўдэн можа накіравацца ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG