Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы старшыня КДБ Зайцаў узначаліў «Космас ТБ»


Вадзім Зайцаў
Вадзім Зайцаў

Сумеснае прадпрыемства «Космас ТБ» узначаліў былы старшыня КДБ, адказны за катаваньні палітвязьняў у «амэрыканцы».

Як паведамляе сайт кампаніі, 13 чэрвеня прызначаны новы генэральны дырэктар, якім стаў Вадзім Зайцаў, старшыня КДБ ў 2008–12 гадах.

Зайцаў быў прызначаны на пасаду па прапанове беларускага ўдзельніка СП.

Кампанія была створаная ў 1993 годзе Беларускім радыётэлевізійным перадаючым цэнтрам і брытанскай фірмай International Telcell, Inc. Цяпер беларускаму боку належыць 50 працэнтаў акцый кампаніі, яшчэ 50 – расейскай групе кампаній «АКАДО».

Вадзім Зайцаў быў звольнены з пасады старшыні КДБ ў лістападзе мінулага года пасьля шумнай гісторыі з самазабойствам падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.

У 2010-2011 гадах, калі Зайцаў кіраваў КДБ, пад ягоным кіраўніцтвам вяліся справы супраць лідэраў апазыцыі, арыштаваных за Плошчу. Экс-кандыдат на выбарах прэзыдэнта Аляксей Міхалевіч па выхадзе на волю заявіў пра катаваньні ў турме КДБ.

Зайцаў быў унесены ў сьпіс асобаў, у дачыненьні якіх дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG