Эдвард Сноўдэн, 29-гадовы супрацоўнік амэрыканскай кампаніі Booz Allen Hamilton, наўпрост заявіў у інтэрвію The Guardian, што гэта ён перадаў у распараджэньне журналістаў дакумэнты, якія сьведчаць аб ледзь не бязьмежным доступе амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі да званкоў і электронных дадзеных амэрыканцаў.
У нядзелю ўвечары The Guardian раскрыла імя інфарматара зь яго поўнай згоды. Сноўдэн настойвае, што дзейнічаў сьвядома, у інтарэсах сваёй краіны, якую лічыць дэмакратычнай, і ў інтарэсах дэмакратыі як такой. Яго далейшы лёс пакажа, наколькі жыцьцяздольная ідэя дэмакратыі ў сучасных умовах і якую ролю ў яе лёсе можа адыграць шараговы грамадзянін.
Унутраны канфлікт Эдварда Сноўдэна з урадам сваёй краіны фармаваўся даволі доўга. У 2003 годзе ён запісаўся ў войска і пачаў праходзіць падрыхтоўку для службы ў спэцыяльных сілах. Ён шчыра імкнуўся трапіць у Ірак, таму што верыў, што ён, як і любы чалавек, павінен спрыяць вызваленьню іншых людзей ад тыраніі. Вера яго пахіснуліся хутка: ужо на стадыі ваеннай падрыхтоўкі стала відавочна, што людзей «настройвалі на тое, каб забіваць арабаў, а не на тое, каб каму б там ні было дапамагаць». У ходзе падрыхтоўкі адбыўся няшчасны выпадак, Сноўдэн зламаў абедзьве нагі і быў звольнены з войска.
У далейшым ён працаваў у ахове адной з сакрэтных устаноў Агенцтва нацыянальнай бясьпекі пры унівэрсытэце Мэрылэнду, затым атрымаў працу ў ЦРУ ўжо ў якасьці спэцыяліста па IT-бясьпецы, а ў 2007 годзе быў накіраваны пад дыпляматычным прыкрыцьцём ў Жэнэву, дзе займаўся тым жа: забесьпячэньнем бясьпекі камп’ютарных сетак. Паколькі ён быў адміністратарам, у яго меўся доступ да вялізнай колькасьці сакрэтнай інфармацыі. Тым ня менш, выпадак, які прымусіў яго задумацца аб правільнасьці таго, чым ён займаецца, ня меў наўпроставых адносінаў да электронных дадзеных. Па словах Сноўдэна, ён назіраў за тым, як агенты ЦРУ спрабавалі завэрбаваць швайцарскага банкіра, каб атрымаць доступ да закрытай інфармацыі аб рахунках. Яны зладзілі вечарыну, на якой банкір напіўся, пераканалі яго вяртацца дадому на ўласнай машыне, а калі таго арыштавалі за кіраваньне ў п’яным выглядзе, яны дапамаглі яму выйсьці з гэтай сытуацыі — пасьля чаго супрацоўніцтва было наладжана.
Ад неадкладнага рэагаваньня Сноўдэна ўтрымлівалі дзьве рэчы. Па-першае, тое, што інфармацыя, якой валодае ЦРУ, тычыцца канкрэтных людзей, а не якіх-небудзь сыстэм або прыладаў. Прычыняць шкоду асобным людзям яму не хацелася. Па-другое, яго спыніла абраньне Абамы ў 2008 годзе: новы прэзыдэнт абяцаў правесьці рэформы, якія зрабілі б раскрыцьцё сакрэтнай інфармацыі непатрэбным.
У 2009 годзе Эдвард Сноўдэн звольніўся з ЦРУ і атрымаў працу ў прыватнай кампаніі, якая выконвае заказы Агенцтва нацыянальнай бясьпекі. У апошні час ён працаваў на кампанію Booz Allen Hamilton на Гаваях і зарабляў каля 200 тысяч даляраў у год. Канчатковае рашэньне перадаць журналістам сакрэтныя дакумэнты ён прыняў тры тыдні таму. Сноўдэн скапіяваў апошнія паперы і адпрасіўся з працы на два тыдні з прычыны лячэньня ад падучай хваробы, якая выявілася ў яго летась. Сяброўцы, зь якой ён жыў, ён паведаміў, што едзе на некалькі тыдняў у камандзіроўку, але не сказаў, куды. Паводле яго, яна не зьдзівілася, таму што з людзьмі, якія працуюць на ЦРУ, такое бывае нярэдка.
20 мая Эдвард Сноўдэн паляцеў у Ганконг, дзе зараз і знаходзіцца. Ён жыве ў гатэлі, зь якога нікуды не выходзіць, ежу заказвае наўпрост у нумар, ўвесь час глядзіць тэлевізар, сочыць за публікацыямі перададзеных ім матэрыялаў і ў асабліва за рэакцый на апублікаваныя дакумэнты з боку амэрыканскай адміністрацыі і заканадаўцаў.
Сноўдэн запрасіў журналістаў Guardian на інтэрвію, даведаўшыся, што паліцыянты ўжо двойчы прыходзілі да яго дадому і гутарылі зь яго дзяўчынай. Акрамя таго, у пятніцу стала вядома, што амэрыканская адміністрацыя, хутчэй за ўсё, пачне крымінальная расьсьледаваньне па факце ўцечкі інфармацыі. Нежаданьне хавацца ён абгрунтаваў тым, што ня лічыць сябе злачынцам. У той жа час, ведаючы агульную тэндэнцыю мэдыя і ўладаў да пэрсаналізацыі падобных канфліктаў, ён некалькі разоў падкрэсьлівае, што справа ідзе ня пра яго асабіста, а пра межы дзяржаўнай улады, аб праве грамадзтва кантраляваць уласны ўрад, аб захаваньні асабістых свабодаў грамадзян і права на таямніцу асабістага жыцьця.
Сноўдэн разумее, што, хутчэй за ўсё, яго абвінавацяць у садзейнічаньні ворагу па законе аб шпіянажы (прынятым у 1917 годзе). Па гэтым жа законе абвінавачваньні выстаўляліся двум яго знакамітым папярэднікам: Даніэлю Элсбэргу, які ў 1971 годзе давёў да агульнага ведама дадзеныя, якія тычацца ваенных дзеяньняў у Віетнаме, і Брэдлі Мэнінгу, які перадаў сакрэтныя дакумэнты WikiLeaks. Даніэль Элсбэрг быў у выніку апраўданы, суд на Брэдлі Мэнінгам толькі пачаўся, і ўчынак Эдварда Сноўдэна можа сур’ёзна паўплываць на хаду гэтага працэсу.
Правал праекту WikiLeaks, ахвярай якога стаў Мэнінг, быў абумоўлены ў значнай меры тым, што праект ставіў перад сабой туманныя агульнаанархічныя мэты і акцэнтаваў ўвагу на ананімнасьць зьліваў. У вачах Джуліяна Асанджа ўрады ўсяго сьвету ўяўляюць сабой магутную кансьпіратыўную сетку, агаленьне дзейнасьці якой зробіць яе недзеяздольнай. Хто і што канкрэтна будзе агаляць, пры такім падыходзе зусім ня важна.
Сноўдэн думае роўна процілеглым чынам. Ён перадаў журналістам сакрэтныя дакумэнты не для таго, каб паралізаваць урады, а каб адкрыць грамадзкую дыскусію аб межах яго кампэтэнцыі і праве грамадзтва кантраляваць дзеяньні абранай улады. Калі такі кантроль немагчымы, і доступ да званкоў і перапісцы грамадзян ўрад атрымлівае па рашэньні сакрэтнага суду, паўстае пытаньне аб тым, ці сапраўды ён дзейнічае ў інтарэсах грамадзтва, якое яго абрала. Пытаньне, пастаўленае Сноўдэнам, гэта пытаньне аб грамадзкім дабры і захаваньні дзеяздольнага, а ня разбуральнага праўленьня. І ўрад вымушаны будзе ў ім удзельнічаць па сутнасьці, а ня толькі з дапамогай крымінальных разглядаў пра крыніцу ўцечкі.
У апошні час — і ў сувязі з WikiLeaks, і ў сувязі з рухам Occupy — шмат кажуць пра адсутнасьць лідэрства. Спрачацца з тым, што яно ў гэтых пачынаньнях адсутнічае, цяжка, таму асноўныя тэарэтычныя намаганьні пускаюць на тое, каб абгрунтаваць прадуктыўнасьць і нават асаблівую прасунутасьць такой мадэлі пратэсту. Дык вось на гэтае пытаньне Эдвард Сноўдэн адказаў старамодна. «Я шукаў лідэраў, але потым зразумеў, што лідэрам стане той, хто пачне дзейнічаць першым», — сказаў ён у інтэрвію Guardian.
Цяпер слова за грамадзтвам — і ня толькі амэрыканскім. Эдвард Сноўдэн спадзяецца атрымаць прытулак у любой краіне, якая будзе гатовая яго прыняць.
У нядзелю ўвечары The Guardian раскрыла імя інфарматара зь яго поўнай згоды. Сноўдэн настойвае, што дзейнічаў сьвядома, у інтарэсах сваёй краіны, якую лічыць дэмакратычнай, і ў інтарэсах дэмакратыі як такой. Яго далейшы лёс пакажа, наколькі жыцьцяздольная ідэя дэмакратыі ў сучасных умовах і якую ролю ў яе лёсе можа адыграць шараговы грамадзянін.
Унутраны канфлікт Эдварда Сноўдэна з урадам сваёй краіны фармаваўся даволі доўга. У 2003 годзе ён запісаўся ў войска і пачаў праходзіць падрыхтоўку для службы ў спэцыяльных сілах. Ён шчыра імкнуўся трапіць у Ірак, таму што верыў, што ён, як і любы чалавек, павінен спрыяць вызваленьню іншых людзей ад тыраніі. Вера яго пахіснуліся хутка: ужо на стадыі ваеннай падрыхтоўкі стала відавочна, што людзей «настройвалі на тое, каб забіваць арабаў, а не на тое, каб каму б там ні было дапамагаць». У ходзе падрыхтоўкі адбыўся няшчасны выпадак, Сноўдэн зламаў абедзьве нагі і быў звольнены з войска.
новы прэзыдэнт абяцаў правесьці рэформы, якія зрабілі б раскрыцьцё сакрэтнай інфармацыі непатрэбным
Ад неадкладнага рэагаваньня Сноўдэна ўтрымлівалі дзьве рэчы. Па-першае, тое, што інфармацыя, якой валодае ЦРУ, тычыцца канкрэтных людзей, а не якіх-небудзь сыстэм або прыладаў. Прычыняць шкоду асобным людзям яму не хацелася. Па-другое, яго спыніла абраньне Абамы ў 2008 годзе: новы прэзыдэнт абяцаў правесьці рэформы, якія зрабілі б раскрыцьцё сакрэтнай інфармацыі непатрэбным.
У 2009 годзе Эдвард Сноўдэн звольніўся з ЦРУ і атрымаў працу ў прыватнай кампаніі, якая выконвае заказы Агенцтва нацыянальнай бясьпекі. У апошні час ён працаваў на кампанію Booz Allen Hamilton на Гаваях і зарабляў каля 200 тысяч даляраў у год. Канчатковае рашэньне перадаць журналістам сакрэтныя дакумэнты ён прыняў тры тыдні таму. Сноўдэн скапіяваў апошнія паперы і адпрасіўся з працы на два тыдні з прычыны лячэньня ад падучай хваробы, якая выявілася ў яго летась. Сяброўцы, зь якой ён жыў, ён паведаміў, што едзе на некалькі тыдняў у камандзіроўку, але не сказаў, куды. Паводле яго, яна не зьдзівілася, таму што з людзьмі, якія працуюць на ЦРУ, такое бывае нярэдка.
20 мая Эдвард Сноўдэн паляцеў у Ганконг, дзе зараз і знаходзіцца. Ён жыве ў гатэлі, зь якога нікуды не выходзіць, ежу заказвае наўпрост у нумар, ўвесь час глядзіць тэлевізар, сочыць за публікацыямі перададзеных ім матэрыялаў і ў асабліва за рэакцый на апублікаваныя дакумэнты з боку амэрыканскай адміністрацыі і заканадаўцаў.
Сноўдэн запрасіў журналістаў Guardian на інтэрвію, даведаўшыся, што паліцыянты ўжо двойчы прыходзілі да яго дадому і гутарылі зь яго дзяўчынай. Акрамя таго, у пятніцу стала вядома, што амэрыканская адміністрацыя, хутчэй за ўсё, пачне крымінальная расьсьледаваньне па факце ўцечкі інфармацыі. Нежаданьне хавацца ён абгрунтаваў тым, што ня лічыць сябе злачынцам. У той жа час, ведаючы агульную тэндэнцыю мэдыя і ўладаў да пэрсаналізацыі падобных канфліктаў, ён некалькі разоў падкрэсьлівае, што справа ідзе ня пра яго асабіста, а пра межы дзяржаўнай улады, аб праве грамадзтва кантраляваць уласны ўрад, аб захаваньні асабістых свабодаў грамадзян і права на таямніцу асабістага жыцьця.
ён перадаў журналістам сакрэтныя дакумэнты не для таго, каб абезрухоміць ўрады, а каб адкрыць грамадзкую дыскусію